Delegation of the European Union to the Republic of Moldova

Беларусь: Еўрапейскі саюз заключыў пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі

27/05/2020 - 16:17
Навіны

Сёння Савет Еўрапейскага саюза прыняў два рашэнні - аб заключэнні пагаднення пра спрашчэнне візавага рэжыму і пагаднення пра рэадмісію з Беларуссю. Чакаецца, што пагадненні ўвойдуць у сілу 1 ліпеня 2020 года (у першы дзень другога месяца пасля таго, як будзе завершаны абмен афіцыйнымі паведамленнямі пра заканчэнне працэдур ратыфікацыі пагадненняў).

Уваходжанне ў сілу пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму зробіць прасцейшым і таннейшым атрыманне віз грамадзянамі Беларусі, якія наведваюць краіны Шэнгенскай прасторы, і грамадзянамі ЕС, якія наведваюць Беларусь. Пагадненне спрашчае патрабаванні да дакументаў, якія павінны будуць прадастаўляць некаторыя катэгорыі грамадзян, а таксама выдачу шматразовых віз некаторым катэгорыям падарожнікаў. Збор за апрацоўку заявак на выдачу візы знізіцца да 35 еўра. Для некаторых катэгорый заяўнікаў візавы збор будзе адменены поўнасцю. Пагадненне распаўсюджваецца на кароткатэрміновыя паездкі (не больш як 90 дзён за любы перыяд працягам 180 дзён).

Пагадненне аб рэадмісіі вызначае абавязацельствы і працэдуры для краін ЕС і Беларусі па пытаннях рэадмісіі грамадзян, якія незаконна трапляюць на тэрыторыю іншага боку.

 

Рэдакцыйныя раздзелы: