Delegation of the European Union to the Republic of Moldova

Відэазварот Высокага Прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля ў сувязі з успышкай каранавіруса

23/03/2020 - 15:32
News stories

Глядзіце мой відэазварот, прысвечаны ўспышцы каранавіруса і рэакцыі ЕС, у тым ліку нашым намаганням па каардынацыі працы дзеля рэпатрыяцыі тысяч еўрапейцаў, якія не могуць вярнуцца з-за мяжы.

Успышка каранавіруса, абвешчаная Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміяй, з'яўляецца велізарным глабальным крызісам, які закранае ўсіх нас.

Я вельмі ўдзячны за адказныя адносіны нашых грамадзян і глыбока ўражаны актыўнай пазіцыяй розных ключавых суб'ектаў нашага грамадства, у прыватнасці нашых супрацоўнікаў аховы здароўя.

 

Рэдакцыйныя раздзелы: