Delegation of the European Union to the Republic of Moldova

Кампанія «Суседзі натхняюць!» прадставіць Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва

08/10/2019 - 11:42
News stories

«Суседзі натхняюць!» – так называецца камунікацыйная кампанія, якая пройдзе ў Мінску і абласных гарадах краіны па ініцыятыве Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь. Задача кампаніі прадставіць вынікі і абазначыць перспектывы Праграм трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча – Беларусь – Украіна» і «Латвія – Літва – Беларусь».

У шасці видэагісторыях, размешчаных на адмысловай старонцы euprojects.by/cbc, можна падрабязна пазнаёміцца з праектамі ў сферы культуры, аховы здароўя, памежнай бяспекі, турызму.

Раздзел «Асобы праектаў» пазнаёміць з актыўнымі ўдзельнікамі трансгранічнага супрацоўніцтва: у многіх з іх за плячыма шматгадовы досвед і пералік спраў, якімі можна ганарыцца. Разам з калегамі з Польшчы, Украіны, Латвіі і Літвы яны дабіваюцца выніку, вельмі важнага як для аднаго, так і другога боку. Сваёй працай яны натхняюць адзін аднаго на новыя амбіцыйныя праекты.

Давайце знаёміцца – «Суседзі натхняюць!»

Рэдакцыйныя раздзелы: