Delegation of the European Union to the Republic of Moldova

20 гадоў супрацоўніцтва ЕС у галіне бяспекі і абароны

21/08/2019 - 13:28
News stories

В 1999 году государства-члены ЕС решили создать общую европейскую политику в сфере безопасности и обороны. Европейскому сотрудничеству в области безопасности и обороны исполнилось 20 лет. Значительный прогресс был достигнут за это время, особенно за последние несколько лет. В быстро меняющемся мире ЕС и его государства-члены активно участвуют в обеспечении стабильности в соседних странах и безопасности внутри наших границ. Необходимо продолжать работать для закрепления этого прогресса.

У 1999 годзе дзяржавы-члены ЕС вырашылі стварыць агульную еўрапейскую палітыку ў сферы бяспекі і абароны. Еўрапейскаму супрацоўніцтву ў галіне бяспекі і абароны споўнілася 20 гадоў. Значны прагрэс быў дасягнуты за гэты час, асабліва за апошнія некалькі гадоў. У свеце, які хутка змяняецца, ЕС і яго дзяржавы-члены актыўна ўдзельнічаюць у забеспячэнні стабільнасці ў суседніх краінах і бяспекі ўнутры нашых межаў. Неабходна працягваць працаваць для замацавання гэтага прагрэсу.

Ва ўмовах усё больш складанай міжнароднай абстаноўкі і канкурэнцыі ўзнікаюць новыя і ўзмацняюцца старыя праблемы бяспекі: кібератакі, гібрыдныя пагрозы, тэрарызм, варожыя кампаніі па камунікацыі і дэзінфармацыі альбо класічныя ваенныя пагрозы. Ні адна дзяржава-член ЕС не можа справіцца з гэтымі пагрозамі самастойна, і ЕС павінен быць надзейным пастаўшчыком глабальнай бяспекі для абароны сваіх грамадзян.

У 1999 годзе кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін-членаў ЕС сабраліся на пасяджэнні Еўрапейскага савета ў Кёльне і вырашылі выпрацаваць у рамках ЕС сумесны падыход да бяспекі і абароны.

«Мы, члены Еўрапейскага савета, прынялі цвёрдае рашэнне аб тым, што Еўрапейскі саюз будзе адыгрываць актыўную ролю на міжнароднай арэне. З гэтай мэтай мы маем намер прадаставіць Еўрапейскаму саюзу неабходныя сродкі і магчымасці для выканання сваіх абавязкаў у дачыненні да агульнай еўрапейскай палітыкі ў галіне бяспекі і абароны». (Высновы Старшыні Еўрапейскага савета ў Кёльне, 3-4 чэрвеня 1999 г.)

За 20 гадоў з дня стварэння агульнай еўрапейскай палітыкі ў галіне бяспекі і абароны была праведзена вялікая праца.

На дадзены момант пад сцягам ЕС было разгорнута 34 місіі і аперацыі. 16 з іх — 10 грамадзянскіх місій і 6 ваенных місій і аперацый — у цяперашні час дзейнічаюць у суседніх рэгіёнах: Афрыка, Заходнія Балканы і Усходняя Еўропа, Блізкі Усход. Больш за 4000 еўрапейскіх жанчын і мужчын задзейнічаны ў месцах для стабілізацыі сітуацыі ў краінах-партнёрах ЕС і забеспячэння бяспекі ўнутры уласных межаў.

За апошнія некалькі гадоў быў дасягнуты беспрэцэдэнтны прагрэс: стартавала Праграма пастаяннага структурнага супрацоўніцтва ў галіне абароны для сумеснай працы над новымі комплексамі ўзбраенняў і паляпшэння аператыўнага ўзаемадзеяння існуючых сродкаў; запушчаны новыя механізмы і інструменты фінансавання для стварэння больш моцнай і канкурэнтаздольнай еўрапейскай абароннай прамысловасці, павышэння эфектыўнасці расходавання сродкаў і мадэрнізацыі комплексаў узбраенняў; аптымізацыя камандных структур у міжнародных грамадзянскіх і ваенных місіях і аперацыях ЕС.

Як нядаўна заявіла Вярхоўны Прадстаўнік ЕС Федэрыка Магерыні: «У сферы абароны мы паказалі, што гэты Саюз ведае, як дамагчыся пастаўленых мэтаў пры наяўнасці палітычнай волі. У некаторых выпадках мы дасягнулі нават большага, чым спадзяваліся і чакалі ў гэтай галіне». Аднак гэтыя вынікі «неабходна кансалідаваць, і новыя магчымасці, якія мы адкрылі за гэтыя апошнія тры-чатыры гады, можна даследаваць і пашырыць ужо цяпер. Для гэтага патрабуецца адзінства мэтаў, рашучасць і, перш за ўсё, палітычная воля».

Гл. таксама відэа "20 гадоў супрацоўніцтва ЕС у галіне бяспекі і абароны» (на англійскай мове).

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: