Delegation of the European Union to Lebanon

Еўрапейскі саюз падтрымае палітыку рэсурсаэфектыўнасці ў Беларусі

31/07/2019 - 11:34
Навіны

Фінансавае пагадненне «EU4Belarus: Механізм рэсурсаэфектыўнасці для Беларусі» было змацавана подпісам Міхаілам Малашанка, дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Гэтая новая сумесная праграма супрацоўніцтва з бюджэтам у 15 мільёнаў еўра будзе накіравана на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання энергіі і прыродных рэсурсаў у Рэспубліцы Беларусь. Брэсцкая і Гродзенская вобласці будуць пілотнымі для гэтай праграмы.

Тэхнічная дапамога дазволіць умацаваць патэнцыял урада ў распрацоўцы і рэгуляванні палітыкі ў ключавых галінах. Еўрапейскі саюз таксама будзе падтрымліваць дыялог па пытаннях дзяржаўнай палітыкі, каардынацыю і ўзаемадзеянне паміж ключавымі зацікаўленымі бакамі ў дадзенай галіне (дзяржаўнымі ведамствамі; мясцовай адміністрацыяй і грамадзянскай супольнасцю, якія займаюцца пытаннямі энергаэфектыўнасці), донарамі, патэнцыйнымі інвестарамі і іншымі гульцамі. Праграма дапаможа вызначыць і распрацаваць меры для распаўсюджвання інвестыцыйнай дзейнасці ў мэтах эканоміі энергіі і ўкаранення альтэрнатыў для больш эфектыўнага кіравання рэсурсамі. Яна будзе прадугледжваць пілотныя праекты па мадэрнізацыі муніцыпальнай і прыватнай інфраструктуры ў мэтавых рэгіёнах.

Рэдакцыйныя раздзелы: