Delegation of the European Union to Lebanon

Еўрапейскі саюз – Беларусь: магчымасці для моладзі

04/06/2019 - 14:42
News stories

Запрашаем на фестываль «ЕС-Беларусь: Магчымасці для моладзі», які адбудзецца 9 чэрвеня ў мінскім культурным хабе OK16 з 14.00 да 21.00. Фэст разлічаны на прасунутых і дынамічных маладых людзей, якія сур’ёзна ставяцца да сваёй будучыні.

Мерапрыемствы будуць праходзіць адразу на трох пляцоўках – інфармацыйнай, выставачнай і канцэртнай. Гасцей чакаюць майстар-класы, прэзентацыі і трэнінгі ад Цэнтра шведскіх даследаванняў, Праграмы Chevening (Вялікабрытанія), DAAD Belarus, Інстытута Гётэ ў Мінску, еўрапейскай праграмы MOST і іншых. Інтэрактыўную праграму з квізамі рыхтуе ініцыятыва «Паслы еўрапейскай моладзі». У выставе возьмуць удзел больш за 15 праектаў і праграм, што фінансуюцца Еўрапейскім саюзам у Беларусі, якія дапамогуць зарыентавацца маладым людзям у вялікім аб’ёме інфармацыі.

 

Спецыяльны госць фестывалю – Эльвіра Стынісэн, паралімпійская спартсменка, спецыяліст па пытаннях палітыкі Міністэрства аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння і спорту Нідэрландаў. Яна не толькі раскажа пра сваё захапленне валейболам, але і пазнаёміць удзельнікаў сустрэчы з некаторымі аспектамі працы ва ўрадзе.

 

Канцэртную праграму ў 19.00 адкрые Андрэа Віктарын – пасол, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. Хэдлайнер фэсту – папулярны гурт NaviBand. Таксама арганізаваны DJ-сэты.

 

Адмыслова для выпускнікоў замежных ВНУ, адукацыйных праграм і стажыровак у межах фэста з 15.30 да 19.00 адбудзецца Alumni Picnic. У фокусе сустрэчы – дакументальны фільм выпускніцы еўрапейскай праграмы Erasmus Mundus Ганны Навіцкай The Hidden Potential of International Alumni («Стоены патэнцыял міжнародных выпускнікоў»).

 

Больш падрабязна пра фестываль на сайце: https://youthfest.euprojects.by/

Удзел у фестывалі бясплатны. Рэгістрацыя абавязковая.

 

 

Кантакты для рэгістрацыі СМІ: +375 44 707 32 75, +375 17 242 86 63, vh@ezerin.com.

 

Забеспячэнне лепшай будучыні для моладзі ляжыць у аснове супрацоўніцтва Еўрапейскага саюза і Беларусі. Разам з Беларуссю ЕС стварае для маладых людзей магчымасці рэалізаваць свой патэнцыял і браць актыўны ўдзел у жыцці грамадства. #EUforYouth

Рэдакцыйныя раздзелы: