Беларусь: Заява Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля напярэдадні презідэнцкіх выбараў

07.08.2020

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць у гэтую нядзелю, 9 жніўня, і датэрміновае галасаванне ўжо пачалося.

Падчас выбарчай кампаніі беларускі народ прадэманстраваў беспрэцэдэнтную палітычную мабілізацыю ў абарону свабодных выбараў і дэмакратыі. Мірная мабілізацыя грамадства ўжо сутыкнулася з недапушчальнымі новымі абмежаваннямі свабоды СМІ і сходаў, а таксама з затрыманнямі мірных дэманстрантаў, унутраных назіральнікаў, журналістаў і актывістаў.Суверэнітэт і незалежнасць краіны магчыма ўмацаваць толькі праз мірныя, свабодныя і справядлівыя выбары. ЕС працягвае заклікаць беларускія ўлады забяспечваць фундаментальныя свабоды выказвання і мірных сходаў у адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі.Еўрапейскі саюз звяртаецца да беларускіх уладаў з заклікам гарантаваць рэалізацыю кандыдатамі ў поўнай меры палітычных правоў, пазбягаць прымянення сілы супраць мірных пратэстоўцаў, устрымлівацца ад далейшых затрыманняў назіральнікаў за выбарамі, мірных дэманстрантаў, кандыдатаў і чальцоў іх каманд і неадкладна вызваліць усіх актывістаў, праваабаронцаў, блогераў і журналістаў, затрыманых па палітычных матывах.ЕС будзе і надалей імкнуцца ўмацоўваць ўзаемадзеянне з беларускім народам. Мы падтрымліваем незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, а дэмакратыя і правы чалавека па-ранейшаму будуць вызначаць фарміраванне Еўрапейскім саюзам палітыкі ў дачыненні да краіны.

Peter Stano
Lead Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)460 75 45 53
Zoi Muletier
Press Officer for Neighbourhood and Enlargement/Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)2 29-94306
+32 (0)460794306