European Union Office in Kosovo 
European Union Special Representative in Kosovo

Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь

25/04/2019 - 09:11
Environment and Climate Action

Тэрміны: 01.03.2017 – 31.08.2019 Бюджэт: агульны – 630,173.65 €, унёсак ЕС –560,855 € Арганізацыя-выканаўца: Установа “Цэнтр экалагічных рашэнняў”, Грамадскае аб’яднанне “Мінскае роварнае таварыства” Геаграфія: Мінск, Гродна, Магілёў і Брэст. Любы населены пункт Беларусі можа падключыцца да ўдзелу ў праекце

У многіх беларускіх сем’ях сёння ёсць, як мінімум, адзін ровар. Але для большасці людзей ровар па-ранейшаму асацыюецца з адпачынкам, мала хто разглядае яго як паўнавартасны від транспарту. Разам з тым колькасць аўтамабіляў у гарадах пастаянна расце. У Мінску, паводле ацэнак экспертаў, гэта можа прывесці да транспартнага калапсу. Праект накіраваны на развіццё роварнага руху для паляпшэння экалогіі і эканомікі беларускіх гарадоў.

Мэты і задачы: Распрацаваць план устойлівага развіцця роварнага руху і палепшыць роварную інфраструктуру ў Беларусі. Стымуляваць гараджан выкарыстоўваць ровар у якасці паўсядзённага транспарту.

Прамежкавыя вынікі: У рамках праекта трэба будзе пралічыць сацыяльна-эканамічныя выгады ад развіцця роварнага руху. На аснове атрыманай інфармацыі будуць распрацаваныя стандарты для стварэння роварнай інфраструктуры і рэкамендацыі па інтэграцыі гарадскога роварнага руху ў сістэму грамадскага транспарту Беларусі. Плануецца таксама актуалізаваць канцэпцыю развіцця веласіпеднага руху ў Мінску на найбліжэйшыя пяць гадоў.

Праект прадугледжвае стварэнне сеткі НДА, якія прапагандуюць роварны рух. У Мінскім роварным таварыстве з’явіцца штатная пасада “роварны афіцэр” − ён будзе каардынаваць супрацоўніцтва грамадскіх актывістаў з мясцовымі ўладамі.

Запланавана правядзенне шэрагу акцый па папулярызацыі роварнага руху – “На працу на ровары”, “Дзелавы ровар” і іншых. Для прадстаўнікоў мясцовай улады і грамадскасці будуць арганізаваныя тэматычныя адукацыйныя мерапрыемствы і публічныя лекцыі.

Кантакты: Дар’я Чумакова, намеснік дырэктара ўстановы “Цэнтр экалагічных рашэнняў”, менеджар праекта

+375172374070, +375296928875, chumakova@ecoidea.by

Спасылка ў інтэрнэце: www.bike.org.by

www.ecoidea.by

Рэдакцыйныя раздзелы: