Delegation of the European Union to Japan

Coronavirus: Temporary Restriction on Non-Essential Travel to the EU

23/03/2020 - 16:26
Promo Boxes

Успышка каранавіруса COVID-19
Больш падрабязна пра меры, якія прымаюцца ЕС у сувязі з каранавірусам, можна даведацца на сайце Еўрапейскай камісіі, які пастаянна абнаўляецца.

  • Coronavirus: Часовае абмежаванне ўезду ў краіны ЕС без паважнай прычыны

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін ЕС вырашылі часова абмежаваць уезд у ЕС без паважнай прычыны з трэціх краін. Абмежаванне будзе дзейнічаць 30 дзён; рашэнне аб працягу яго тэрміну дзеяння будзе прынята, зыходзячы з ацэнкі далейшага развіцця сітуацыі. Часовае абмежаванне паездак не распаўсюджваецца на грамадзян усіх краін ЕС і асацыяваных краін Шэнгенскай прасторы (Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Швейцарыя), якія вяртаюцца на радзіму. Да канца 2020 года грамадзяне Вялікабрытаніі карыстаюцца тымі ж правамі, што і грамадзяне краін ЕС. Выключэнні таксама прадугледжаныя для падарожнікаў, якія выконваюць важныя неадкладныя функцыі, і для неабходных паездак.

Больш падрабязна (на англійскай мове):

  • Каранавірус: консульская падтрымка грамадзян ЕС у трэціх краінах

Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль, пры падтрымцы Еўрапейскай службы знешніх сувязей, Еўрапейскай камісіі і прадстаўніцтваў ЕС па ўсім свеце, узначальвае працу па ўзмацненні каардынацыі паміж краінымі ЕС для дапамогі грамадзянам ЕС, якія ў дадзены момант знаходзяцца за межамі ЕС. Больш падрабязна (en)