Delegation of the European Union to India and Bhutan

Медыя-прэмія імя Ларэнца Наталі за 2021 год: журналістыка, якая асвятляе кожную важную навіну

12/03/2021 - 14:55
News stories

Медыя-прэмія імя Ларэнца Наталі прысуджаецца за выдатныя дасягненні журналістаў-першапраходцаў, якія імкнуцца зрабіць наш свет больш дасканалым. Калі ласка, адпраўце свой матэрыял на атрыманне Медыя-прэміі Ларэнца Наталі за 2021 год да 23:59 па цэнтральнаеўрапейскім часе 18 красавіка.

Да ўдзелу ў конкурсе 2021 года прымаюцца матэрыялы, якія асвятляюць наступныя тэмы:

  • Няроўнасць;
  • Выкараненне беднасці;
  • Устойлівае развіццё;
  • Навакольнае асяроддзе, біяразнастайнасць, дзеянні па барацьбе са зменай клімату;
  • Лічбавыя тэхналогіі (разрыў, сувязь, электронны ўрад, прадпрымальніцтва);
  • Працоўныя месцы і занятасць;
  • Адукацыя і развіццё навыкаў;
  • Міграцыя;
  • Ахова здароўя (доступ і дапамога);
  • Мір, дэмакратыя і правы чалавека.

Пры падачы заяўкі анлайн удзельнікі могуць выбраць адну з трох катэгорый. Прэмія прысуджаецца журналістам у наступных трох катэгорыях:

  • Гран-пры: за матэрыял, апублікаваны сродкам масавай інфармацыі адной з краін-партнёраў Еўрапейскага саюза.
  • Прэмія Еўропы: за матэрыял, апублікаваны ў ЕС.
  • Прыз «Найлепшы журналіст-пачатковец»: катэгорыя адкрыта для журналістаў ва ўзросце да 30 гадоў, чый матэрыял апублікаваны ў ЕС альбо адной з краін-партнёраў EC.

З поўным спісам краін, якія маюць права ўдзельнічаць у конкурсе, можна азнаёміцца тут.

Будзе абвешчана да трох пераможцаў. Кожны з іх атрымае 10 000 еўра. Акрамя таго, пераможца ў катэгорыі «Найлепшы журналіст-пачатковец» атрымае магчымасць прайсці стажыроўку ў аднаго з медыя-партнёраў праекта.

Глядзіце таксама

Рэдакцыйныя раздзелы: