Delegation of the European Union to India and Bhutan

Беларусь: ЕС прыняў трэці пакет санкцый з-за рэпрэсій

17/12/2020 - 17:21
News stories

У адказ на жорсткасць беларускіх уладаў і ў падтрымку дэмакратычных правоў беларускага народа Савет ЕС сёння прыняў рашэнне пашырыць свой санкцыйных спіс на 36 дадатковых пазіцый. Гэтыя санкцыі накіраваныя супраць высокапастаўленых службовых асобаў, адказных за працяг жорсткіх рэпрэсій і запалохвання, сярод іншых, мірных дэманстрантаў, прадстаўнікоў апазіцыі і журналістаў. Яны таксама нацэлены на эканамічныя суб'екты, вядомых бізнесменаў і кампаніі, якія атрымліваюць выгаду ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і (альбо) падтрымліваюць яго.

Гэта рашэнне павінна паслаць магутны сігнал адказным палітычным і эканамічным гульцам, што іх падтрымка рэжыму абыходзіцца дорага.

Абмежавальныя меры ўключаюць забарону на паездкі і замарожванне актываў. Забарона на паездкі не дазваляе асобам, пералічаным у спісе, уязджаць на тэрыторыю ЕС альбо падарожнічаць транзітам праз яе, у той час як замарожванне актываў выкарыстоўваецца супраць сродкаў альбо эканамічных рэсурсаў пералічаных асоб. Акрамя таго, грамадзянам і кампаніям ЕС забаронена прадастаўляць сродкі пералічаных асобам і арганізацыям.

Сённяшняе рашэнне прынята ў мэтах выканання дамоўленасці, дасягнутай міністрамі замежных спраў ЕС на сустрэчы ў рэжыме відэаканферэнцыі 19 лістапада 2020 года. Санкцыі ўступаюць у сілу неадкладна.

Пад санкцыйны рэжым у дачыненні да Беларусі цяпер падпадаюць 88 фізічных і 7 юрыдычных асоб.

У кантэксце рэпрэсій з боку беларускіх уладаў 1 ​​кастрычніка 2020 года Савет увёў першы набор санкцый у дачыненні да 40 чалавек. Другі набор санкцый у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і 14 іншых афіцыйных асоб быў уведзены 6 лістапада 2020 года. Сярод іншых, у іх лік уваходзяць ключавыя фігуры палітычнага кіраўніцтва і ўрада, вышэйшыя службовыя асобы Міністэрства ўнутраных спраў і яго войскаў, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, генеральны пракурор, некалькі суддзяў, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі і некалькі вядомых эканамічных суб'ектаў.

Мэта гэтых санкцый – аказаць ціск на палітычнае кіраўніцтва Беларусі, каб прадухіліць далейшыя гвалт і рэпрэсіі, дамагчыся вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і іншых несправядліва затрыманых асоб, а таксама пачатку сапраўднага і інклюзіўнага нацыянальнага дыялогу з больш шырокай грамадскасцю.

ЕС гатовы падтрымаць мірны пераход да дэмакратыі з дапамогай розных інструментаў, уключаючы ўсёабдымны план эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. ЕС таксама гатовы прыняць далейшыя санкцыі, у тым ліку ў дачыненні да іншых эканамічных суб'ектаў, калі сітуацыя ў Беларусі не палепшыцца.

Адпаведныя прававыя акты, уключаючы імёны названых асоб, былі апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе.

Languages: