Аргументацыя беларускіх уладаў для тлумачэння высылкі дыпламатаў неапраўданая і адносіцца да звычайнай працы замежнага дыплямата. Як дыпламаты мы павінны мець магчымасць выконваць сваю працу. Далейшае запалохванне нашых калег, у той час як яны выконваюць свае звычайныя дыпламатычныя функцыі, недапушчальнае.
Высылка дваіх брытанскіх дыпламатаў - яшчэ адзін прыкры і непрымальны крок беларускіх уладаў. Яму папярэднічала ў мінулым месяцы «просьба», каб Польшча і Літва адклікалі сваіх паслоў і рэзка абмежавалі сваю дыпламатычную прысутнасць у Беларусі.
Гэтыя дзеянні яшчэ больш ізалююць беларускія ўлады і не спрыяюць захаванню адкрытых каналаў камунікацыі.
Апошнія некалькі месяцаў кіраўнікі місій ЕС у Мінску сумесна са сваімі брытанскімі калегамі выказваюць салідарнасць з народам Беларусі, які патрабуе забеспячэння фундаментальных дэмакратычных правоў праз правядзенне свабодных і справядлівых выбараў у паваротны момант у гісторыі краіны. Мы працягнем працаваць разам у падтрымку фундаментальных каштоўнасцяў і свабод у Беларусі.