THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED

Шосты раунд Дыялогу па правах чалавека паміж ЕС і Беларуссю адбыўся ў Бруселі

18.06.2019
Text

18 чэрвеня 2019 года Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь правялі шосты раунд двухбаковага дыялогу па правах чалавека 18 чэрвеня 2019 года ў Бруселі.Еўрапейскі саюз і Беларусь шырока абмеркавалі падзеі ў сферы развіцця дзяржаўнай палітыкі, рэалізацыю Нацыянальнага плана дзеянняў у галіне правоў чалавека ў Беларусі і сітуацыю з правамі чалавека ў краіне. Асаблівая ўвага была нададзеная свабодзе выказвання, сходаў і аб'яднанняў. Удзельнікі таксама разгледзелі палітыку ў дачыненні да гендэрнай роўнасці і барацьбы з гвалтам у сям'і і стан рэчаў з рэалізацыяй такой палітыкі як у ЕС, так і ў Беларусі. У кантэксце нядаўніх пакаранняў смерцю ЕС зноў заявіў пра сваё адназначнае непрыманне смяротнага пакарання заўсёды і пры любых абставінах.Адкрытасць Беларусі, якая праяўляецца ў апошні час, да супрацоўніцтва ў забеспячэнні правоў чалавека на міжнародных форумах, уключаючы супрацоўніцтва праз такія механізмы ААН, як Універсальны перыядычны агляд, з'яўляецца пазітыўнай падзеяй. У той жа час неабходна далейшае супрацоўніцтва Беларусі з трымальнікамі мандатаў спецыяльных працэдур ААН. Быў таксама разгледжаны шэраг індывідуальных выпадкаў. Пасяджэнне адкрыў Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека Іман Гілмар. Дэлегацыю Еўрапейскага саюза ўзначальваў Томас Майр-Хартынг, Кіраўнічы дырэктар па пытаннях Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў (EEAS). У склад дэлегацыі ўваходзіла Мара Марынакі, Галоўны саветнік па гендэрных пытаннях. Дэлегацыю Беларусі ўзначальваў Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка. Прадстаўнікі дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза таксама назіралі за ходам Дыялогу. Еўрапейскі саюз высока ацаніў актыўны ўдзел і ўнёсак шэрагу арганізацый грамадзянскай супольнасці і няўрадавых арганізацый у абмеркаванне сітуацыі з грамадзянскімі, палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі ў некаторых частках Дыялогу. Чакаецца, што чарговая сустрэча ў межах Дыялогу па правах чалавека паміж ЕС і Беларуссю адбудзецца ў 2020 годзе.

Category
Press releases
Location

Брусель

Topics
Human Rights & Democracy
Editorial sections
Europe and Central Asia
Eastern Europe
Belarus
EEAS
Human Rights & Democracy