Delegation of the European Union to Haiti

Беларусь: ЕС увёў санкцыі за рэпрэсіі і фальсіфікацыю выбараў

05/10/2020 - 17:20
News stories

Савет сёння ўвёў абмежавальныя меры ў дачыненні да 40 асоб, прызнаных вінаватымі ў рэпрэсіях і запалохванні мірных дэманстрантаў, прадстаўнікоў апазіцыі і журналістаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Беларусі, а таксама ў неналежным выкананні патрабаванняў выбарчага працэсу.

Абмежавальныя меры ўключаюць забарону на паездкі і замарожванне актываў. Забарона на паездкі перашкаджае ў’езду унесеных у спіс асоб на тэрыторыю ЕС альбо праезду праз яе транзітам, у той час як замарожванне актываў накіравана супраць сродкаў альбо эканамічных рэсурсаў унесеных у спіс асоб. Акрамя таго, грамадзянам і кампаніям ЕС забаронена прадастаўляць сродкі тым, хто знаходзіцца ў спісе.

Рашэнне аб увядзенні санкцый прынята на падставе Заключэнняў Еўрапейскага савета ад 1 кастрычнiка 2020 года, у якіх лідары ЕС яшчэ раз асудзілі недапушчальны гвалт з боку беларускіх уладаў супраць мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне, адвольныя арышты і затрыманні пасля прэзідэнцкіх выбараў, вынікі якіх ЕС не прызнае.

У сваіх высновах Еўрапейскі савет цалкам падтрымаў дэмакратычную права беларускага народа абраць свайго прэзідэнта шляхам правядзення новых, свабодных і справядлівых выбараў, без знешняга ўмяшальніцтва, і заклікаў улады Беларусі пакласці канец гвалту і рэпрэсіям, вызваліць усіх затрыманых і палітычных зняволеных, паважаць свабоду СМІ і грамадзянскую супольнасць і пачаць інклюзіўны нацыянальны дыялог.

Адпаведныя прававыя акты, уключаючы імёны ўнесеных у спіс асоб, былі апублікаваны ў Афіцыйным часопісе.