Прынята справаздача ЕС аб правах чалавека і дэмакратыі ў свеце за 2020 год

21.06.2021

Пандэмія COVID-19 пагоршыла выклікі ў сферы правоў чалавека і дэмакратыі ў многіх частках свету. Вось чаму ЕС паставіў правы чалавека ў аснову сваёй знешняй палітыкі. Гэта адна з галоўных асаблівасцяў нядаўна прынятай Штогадовай справаздачы Еўрапейскага саюза аб правах чалавека і дэмакратыі ў свеце за 2020 год. У той час як свет сутыкаецца з унікальнымі выклікамі, ЕС захоўвае сваю вядучую ролю ў падтрымцы правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права ў межах сваёй тэрыторыі і па ўсім свеце.

Удзельніца праекта «Пашырэнне правоў і магчымасцяў моладзі» ў Іарданіі, які ўмацаваў патэнцыял у сферы медыйнай і інфармацыйнай пісьменнасці ў дзяржаўных універсітэтах і школах, сродках масавай інфармацыі, моладзевых арганізацыях і сярод спецыялістаў у галіне адукацыі ў краіне. © ЮНЕСКА

«Глабальная пандэмія COVID-19 не толькі паставіла пад пагрозу наша здароўе і жыццё, але і абвастрыла эканамічную і сацыяльную няроўнасць, прывяла да павышэння ўзроўню хатняга гвалту і абмежавала права на адукацыю для многіх дзяцей. Мы сталі сведкамі скарачэння грамадзянскай прасторы, росквіту дэзінфармацыі і росту аўтарытарных тэндэнцый»

- Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль у сваёй прадмове да штогадовай справаздачы

 

У 2020 годзе, у адпаведнасці са ўзятым на сябе абавязацельствам унесці свой уклад у глабальныя меры ў адказ на пандэмію, ЕС прасоўвае падыход, заснаваны на правах чалавека, падкрэсліваючы, што правы чалавека ўніверсальныя, узаемазалежныя і непадзельныя і павінны цалкам выконвацца ў рамках мер рэагавання на пандэмію.

Man wearing a face mask and a t-shirt about human rights

Леанард Рантэрыа, харызматычны 29-гадовы праваабаронца, у футболцы #Defendamoslavida пасля выступу перад палітычнымі дарадцамі ЕС падчас іх візіту ў горад Буэнавентура, які пакутуе ад COVID-19, канфлікту і беднасці. #Defendamoslavida – гэта еўрапейская кампанія, якая абараняе і прасоўвае працу праваабаронцаў у Калумбіі. © ЕС

Адным з найбольш прыкметных дзеянняў ЕС па барацьбе з парушэннямі правоў чалавека ў 2020 годзе стала ўстанаўленне спецыяльнага Глабальнага рэжыму санкцый ЕС за парушэнні правоў чалавека. Гэта сапраўдны прарыў. Гэта ясны сігнал аб тым, што да парушэнняў правоў чалавека, дзе б яны ні адбываліся, не будзе талерантнага стаўлення. У 2020 годзе ЕС таксама прыняў новы План дзеянняў у галіне правоў чалавека і дэмакратыі (на 2020-2024 гг.), у якім выкладзены памкненні і прыярытэты ЕС і адводзіцца прыкметнае месца правам чалавека ў знешніх дзеяннях.

Даступная цяпер штогадовая справаздача ўяўляе сабой першую фазу рэалізацыі новага Плана дзеянняў ЕС і дае ўяўленне аб дзеяннях ЕС у 2020 годзе з першых рук. Янна адсочвае рэалізацыю новага Плана дзеянняў ЕС, прадстаўляючы прагрэс, дасягнуты на сённяшні дзень.

План дзеянняў ЕС служыць дарожнай картай Еўрапейскага саюза для рэагавання на выклікі для правоў чалавека і дэмакратыі ва ўсім свеце, уключаючы звужэнне прасторы для грамадзянскай супольнасці, кампаніі дэзінфармацыі, пагрозы і парушэнні ў дачыненні да праваабаронцаў, журналістаў і іншых работнікаў СМІ.

 

Two children at school playing games

 

Дзеці з інваліднасцю атрымліваюць інклюзіўныю адукацыю ў Шахрытузскім раёне Таджыкістана. © Caritas Germany у Таджыкістане

Прадстаўніцтва ЕС знаходзяцца на перадавой лініі прасоўвання і абароны правоў чалавека. Універсальнасць і непадзельнасць правоў чалавека не падлягаюць абмеркаванню, і мы не ўхіляемся ад выкрывання пагроз нашым прынцыпам.

ЕС іграе вядучую ролю ў міжнародных намаганнях па найбольш актуальных пытаннях, ад Беларусі да М'янмы, ад лічбавых тэхналогій да змены клімату. Правы чалавека і дэмакратыя былі і застануцца ў цэнтры дзеянняў ЕС у межах яго тэрыторыі і па-за ёй.


Глядзіце таксама