Брэсцкі абласны суд у Беларусі вынес смяротны прысуд Віктару Сергілю.
Еўрапейскі саюз выказвае шчырае спачуванне ўсім, хто пацярпеў ад злачынства.
Еўрапейскі саюз выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах. Смяротнае пакаранне - бесчалавечнае і неэфектыўнае пакаранне, якое не з'яўляецца стрымліваючым фактарам.
Увядзенне мараторыя на выкананне смяротных прысудаў у Беларусі быў б пазітыўным крокам на шляху да адмены смяротнага пакарання ў краіне. Тым самым Беларусь далучылася б да ліку краін, якіх робіцца ўсё больш і якія адмянілі смяротнае пакаранне альбо заканадаўча, альбо дэ-факта. На працягу апошніх 10 гадоў пакаранні смерцю не ажыццяўляюцца ў 160 краінах свету.