Delegation of the European Union to the Dominican Republic

Беларусь: заява прэс-сакратара ЕС у сувязі з рэпрэсіямі супраць журналістаў і СМІ

Brussels, 30/08/2021 - 17:15, UNIQUE ID: 210830_5
Statements by the Spokesperson

27 жніўня рэжым у Беларусі распарадзіўся зачыніць Беларускую асацыяцыю журналістаў – найбуйнейшую незалежную журналісцкую арганізацыю краіны.

Яе закрыццё – гэта частка сістэматычных рэпрэсій супраць усіх незалежных галасоў у краіне, якія працягваюцца. Сярод 649 беларусаў, прызнаных палітзняволенымі, 27 – супрацоўнікі СМІ. У маі найбуйнейшы незалежны інтэрнэт-партал tut.by прымусілі замаўчаць, а ў дачыненні да яго кіраўніцтва і журналістаў распачалі крымінальныя справы. У ліпені працягваўся няўмольны пераслед няўрадавых арганізацый і праваабаронцаў, у тым ліку ператрусы ў прыватных кватэрах і дамах, а многія грамадзяне былі затрыманыя па сур'ёзных абвінавачваннях.

ЕС рашуча асуджае гэтыя рэпрэсіі, якія працягваюцца, заклікае ўлады Беларусі спыніць іх, выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы і абавязальніцтвы ў рамках ААН і АБСЕ і, нарэшце, забяспечыць захаванне правоў чалавека і фундаментальных свабод уласнага народа.

ЕС працягвае падтрымліваць народ Беларусі і будзе і ў далейшым падтрымліваць яе грамадзянскую супольнасць, у тым ліку незалежныя і свабодныя СМІ.

Аўтару