Delegation of the European Union to Colombia

Еўрапейскі саюз адкрывае кансультацыі пра будучае Усходняе партнёрства

26/07/2019 - 15:00
News stories

Інстытуты Еўрапейскага саюза запрашаюць да ўдзелу ў шырокіх кансультацыях пра стратэгічны накірунак развіцця Усходняга партнёрства.

На працягу апошняга дзесяцігоддзя ўмацавалася супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саюзам, краінамі ЕС і Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай у рамках Усходняга партнёрства. Яно было ўзаемавыгадным і дазволіла дасягнуць канкрэтных вынікаў для грамадзян.

У рамках праграмы сумесных дзеянняў «20 вынікаў да 2020 года» былі дасягнутыя важныя поспехі ў працы па стварэнні больш моцных эканомік, больш эфектыўных сістэм кіравання, больш цесных узаемасувязяў і больш развітых грамадстваў ва ўсіх краінах рэгіёна. З нагоды 10-годдзя ініцыятывы 14 мая адбылася Канферэнцыя высокага ўзроўню, на якой Старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер адкрыў дыскусіі пра будучыню ініцыятывы Усходняе партнёрства.

Краіны ЕС і краіны Усходняга партнёрства, міжнародныя арганізацыі, міжнародныя фінансавыя арганізацыі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, бізнесу і прыватнага сектара, акадэмічных колаў, экспертных супольнасцяў, моладзі, іншыя зацікаўленыя бакі запрашаюцца да абмену бачаннем будучыні Усходняга партнёрства.

Запрашаем усе зацікаўленыя бакі ўзяць удзел у апытанні да 31 кастрычнiка 2019 года. У гэты перыяд у краінах Усходняга партнёрства і ЕС у рамках гэтых кансультацый таксама адбудзецца серыя сустрэч і мерапрыемстваў.

Крыніца

 

Рэдакцыйныя раздзелы: