Delegation of the European Union to Colombia

Беларусь: Заява прэс-сакратара што да прысудаў, вынесеных Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку

Брусэль, 06/09/2021 - 12:59, UNIQUE ID: 210906_6
Statements by the Spokesperson

Сёння ў Мінску палітычных зняволеных Марыю Калеснікаву і Максіма Знака асудзілі на 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. У жніўні 2020 года Марыя Калеснікава, разам з спадарынях Ціханоўскай і спадарыняй Цапкала, стала сімвалам руху за дэмакратычную Беларусь. У закрытым судовым працэсе разам з вядомым адвакатам спадаром Знакам яе судзілі па неабгрунтаваных абвінавачаннях у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам», «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі з выкарыстаннем СМІ і Інтэрнэту» і «стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкай арганізацыяй».
 
ЕС асуджае абуральнае зневажэнне мінскім рэжымам правоў чалавека і асноўных свабод народа Беларусі. ЕС таксама аднаўляе сваё патрабаванне неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі (цяпер іх налічваецца больш за 650), у тым ліку сп-ні Калеснікавай і с-ра Знака, журналістаў і ўсіх, хто знаходзіцца за кратамі за ажыццяўленне сваіх правоў. Беларусь павінна прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязацельстваў і абавязацельстваў у рамках ААН і АБСЕ. ЕС працягне свае намаганні па прыцягненні да адказнасці за жорсткія рэпрэсіі, якія ажыццяўляюцца ўладамі Беларусі.

Аўтару