Delegation of the European Union to Central African Republic

Названыя кандыдаты на ключавыя пасады ЕС

03/07/2019 - 21:38
News stories

Падчас спецыяльнага пасяджэння Еўрапейскага савета 30 чэрвеня - 2 ліпеня ў Бруселі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін ЕС абмеркавалі і ўзгаднілі кандыдатуры на ключавыя пасады ва ўстановах ЕС.

Еўрапейскі савет абраў Шарля Мішэля на пасаду Старшыні Еўрапейскага савета на перыяд з 1 снежня 2019 года да 31 мая 2022 года. Тэрмін дзеяння паўнамоцтваў Старшыні Еўрапейскага савета складае два з паловай гады і можа быць прадоўжаны толькі адзін раз. Еўрапейскі савет таксама вітаў той факт, што кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін, афіцыйнай валютай якіх з'яўляецца еўра, вырашылі прызначыць Шарля Мішэля Старшынёй саміту краін еўразоны на такі ж тэрмін.

Еўрапейскі савет зацвердзіў рашэнне аб вылучэнні Урсулы фон дэр Ляен на пасаду Старшыні Еўрапейскай камісіі. Яе кандыдатура павінна быць зацверджана Еўрапейскім парламентам большасцю галасоў.

Акрамя гэтага, Еўрапейскі савет лічыць Жазэпа Барэля Фантэлеса прыдатным кандыдатам на пост Высокага Прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі. Для афіцыйнага зацвярджэння Высокага прадстаўніка ЕС Еўрапейскім саветам патрабуецца згоду абранага Старшыні Еўрапейскай Камісіі.

Старшыня Еўрапейскай камісіі, Вярхоўны Прадстаўнік ЕС і іншыя члены Еўрапейскай камісіі павінны быць адобраны ў поўным складзе Еўрапейскім парламентам у ходзе галасавання, а затым яны будуць афіцыйна зацверджаны Еўрапейскім Саветам. Тэрмін іх паўнамоцтваў складзе 5 гадоў: з моманту заканчэння мандата цяперашняй Еўрапейскай камісіі да 31 кастрычнiка 2024 года.

Еўрапейскі савет лічыць, што Крысцін Лагард з'яўляецца прыдатным кандыдатам на пасаду Старшыні Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ). Еўрапейскі савет прыме афіцыйнае рашэнне аб прызначэнні на аснове рэкамендацый Савета ЕС, пасля кансультацый з Еўрапейскім парламентам і Саветам кіраўнікоў ЕЦБ. Тэрмін дзеяння паўнамоцтваў Старшыні ЕЦБ складае 8 гадоў без права працягу.

 

See Also

Высновы Еўрапейскага савета, 30 чэрвеня - 2 ліпеня 2019 г.

Заява Старшыні Еўрапейскага савета Дональда Туска, 2 ліпеня 2019 г.

Працэдура прызначэння новых кіраўнікоў інстытутаў ЕС у 2019 г. (матэрыял для даведкі)

Рэдакцыйныя раздзелы: