Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

EEAS RSS Feeds

Displaying 81 - 90 of 348

Сёння Еўрапейская камісія і Высокі прадстаўнік выклалі планы рашучых і мэтаcкіраваных захадаў з боку ЕС у падтрымку краін-партнёраў у барацьбе з пандэміяй каранавіруса. Калектыўныя дзеянні ЕС сканцэнтруюцца непасрэдна на змаганні з крызісам у сферы аховы здароўя і на задавальненні гуманітарных патрэб, якія з яго вынікаюць.

У сувязі з тым, што дзеянне цяперашняга рамачнага дакумента «20 канкрэтных задач на перыяд да 2020 года» Усходняга партнёрства (УП) завяршаецца ў канцы гэтага года, неабходна больш шырока разважаць пра яго будучыню. Адначасова з 10-й гадавінай заснавання УП Еўрапейскі савет даручыў Еўрапейскай камісіі і Высокаму прадстаўніку ў чэрвені мінулага года прадставіць далейшы набор доўгатэрміновых мэт палітыкі на перыяд пасля 2020 года ў сувязі з наступным самітам Усходняга партнёрства ў чэрвені гэтага года.

Languages:

У рамках сваіх глабальных дзеянняў у адказ на ўспышку каранавіруса ЕС гатовы падтрымліваць краіны Усходняга партнёрства і пераразмеркаваў 140 мільёнаў еўра на самыя непасрэдныя патрэбы, у тым ліку і на патрэбы Беларусі. Акрамя таго, ЕС перанакіруе сродкі існуючых інструментаў на суму да 700 мільёнаў еўра, каб дапамагчы ў змякчэнні сацыяльна-эканамічнага ўплыву каранавіруснага крызіса па ўсім рэгіёне.

Еўрапейская камісія прыняла новы План дзеянняў па правах чалавека і дэмакратыі – амбіцыйную дарожную карту, закліканую зрабіць свет больш справядлівым, плюралістычная і бяспечным.

У гэты няпросты час, які адзначыўся ўспышкай каранавіруса, мы можам бачыць, наколькі важна міжнароднае супрацоўніцтва. За апошняе дзесяцігоддзе Усходняе партнёрства прынесла канкрэтныя перавагі людзям у Беларусі і ва ўсім рэгіёне ўсходняга суседства Еўрапейскага саюза.

COVID-19 will reshape our world. We don’t yet know when the crisis will end. But we can be sure that by the time it does, our world will look very different. How different will depend on the choices we make today.

Глядзіце мой відэазварот, прысвечаны ўспышцы каранавіруса і рэакцыі ЕС, у тым ліку нашым намаганням па каардынацыі працы дзеля рэпатрыяцыі тысяч еўрапейцаў, якія не могуць вярнуцца з-за мяжы.

Еўрапейскі саюз падоўжыў тэрмін падачы заявак на два тыдні да 28 сакавіка 2020 года для студэнтаў ва ўзросце 16-17 гадоў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны, якія хочуць паглыбіць свае веды пра Еўропу і ЕС і наведваць Еўрапейскую школу Усходняга партнёрства.

Сёння Еўрапейская камісія і Высокі прадстаўнік па замежных справах і палітыцы бяспекі вылучылі прапанову аб доўгатэрміновых мэтах Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года. Яна накіравана на пашырэнне гандлю, умацаванне сувязей і паглыбленне эканамічнай інтэграцыі з Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай, умацаванне дэмакратычных інстытутаў, вяршэнства права, экалагічнай і кліматычнай устойлівасці, падтрымку лічбавай трансфармацыі і садзейнічанне стварэнню справядлівых і інклюзіўных грамадстваў.

Languages:

Лідэры ЕС дамовіліся часова, на 30 дзён, абмежаваць паездкі ў ЕС з трэціх краін, якія не з'яўляюцца неабходнымі. Рашэнне аб працягу гэтага тэрміну можа быць прынята ў залежнасці ад далейшага развіцця падзей.

Languages:

Pages