Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

EEAS RSS Feeds

Displaying 21 - 30 of 348

Нягледзячы на ўжо дасягнутыя значныя, але нераўнамерныя поспехі ў рэалізацыі правоў жанчын і дзяўчынак, ніводная краіна свету не дасягне гендарнай роўнасці і пашырэння правоў і магчымасцяў усіх жанчын і дзяўчынак да 2030 года. Да таго ж жанчыны і дзяўчынкі асабліва пакутуюць ад медыцынскіх і сацыяльна-эканамічных наступстваў крызісу, выкліканага COVID-19.

У 14:00 па Брусэлі ў панядзелак 7 снежня 2020 года прадстаўнікі Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы прымуць удзел у дыскусіі з нагоды прыняцця новага Плана дзеянняў ЕС па правах чалавека і дэмакратыі на 2020-2024 гг

У свеце, які хутка змяняецца, з'яўляюцца новыя выклікі, у тым ліку ў сферы ўсеагульных правоў. Еўрапейскі саюз ніколі не адыходзіў ад сваёй прыхільнасці справе абароны і падтрымкі правоў чалавека і дэмакратыі, не зрабіў ён гэтага і падчас пандэміі Covid-19. А наадварот: ЕС узяў на сябе вядучую ролю ў свеце, зацвердзіўшы 19 лістапада План дзеянняў па падтрымцы правоў чалавека і дэмакратыі.

Мы асуджаем пашырэнне прымянення гвалту і парушэнні правоў чалавека і грамадзянскіх правоў у Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года. Колькасць затрыманняў мірных дэманстрантаў набліжаецца да 30 000. Колькасць палітычна матываваных крымінальных спраў набліжаецца да 900.

12 лістапада 31-гадовы Раман Бандарэнка памёр пасля некалькіх гадзін аперацыі ў бальніцы Мінска з-за цяжкіх траўм, атрыманых, як паведамляецца, у выніку жорсткасці з боку пераапранутых у цывільнае супрацоўнікаў міліцыі.

8 лістапада 2020 года беларускія ўлады абвясцілі дваіх брытанскіх дыпламатаў персонамі нон грата і выслалі іх з Беларусі.

Спадар Старшыня, Еўрапейскі саюз цёпла вітае прафесара Вольфганга Бенедэка ў Пастаянным савеце і дзякуе яго за даклад «Меркаваныя парушэнні правоў чалавека ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 года», падрыхтаваны ў адпаведнасці з Маскоўскім механізмам АБСЕ.

Languages:

Сёння Савет ЕС дадаў 15 прадстаўнікоў беларускіх уладаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнку, а таксама яго сына і памочніка па нацыянальнай бяспецы Віктара Лукашэнку, у спіс асоб, якія знаходзяцца пад санкцыямі ў сувязі з жорсткімі рэпрэсіямі і запалохваннем мірных дэманстрантаў, прадстаўнікоў апазіцыі і журналі

Languages:

Pages