Сёння Савет пастанавіў падоўжыць да 28 лютага 2022 года абмежавальныя меры, якія дзейнічаюць у дачыненні да высокапастаўленых службовых асоб, адказных за жорсткія рэпрэсіі і запалохванне мірных дэманстрантаў, прадстаўнікоў апазіцыі і журналістаў, а таксама асоб, адказных за фальсіфікацыю выбараў у Беларусі.
Напярэдадні Дня салідарнасці з Беларуссю (7 лютага) Высокі прадстаўнік, намеснік Старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэп Барэль і Камісар па палітыцы суседства і пашырэнні Олівер Вархеі зрабілі наступную сумесную заяву:
Амбасадар Дзірк Шубель, кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, сустрэўся сёння з Яго Экселенцыяй Сяргеем Алейнікам, намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, які цяпер адказвае за адносіны ЕС і Беларусі.
(Блог высокага прадстаўніка ЕС ад 22.12.2020) Пяць месяцаў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня Еўрапейскі саюз працягвае стаяць на баку народа Беларусі. У мінулую сераду я сустрэўся са Святланай Ціханоўскай, былым кандыдатам у прэзідэнты і лідарам дэмакратычнай Беларусі. Падчас візіту яна атрымала знакамітую прэмію Сахарава.
У адказ на жорсткасць беларускіх уладаў і ў падтрымку дэмакратычных правоў беларускага народа Савет ЕС сёння прыняў рашэнне пашырыць свой санкцыйных спіс на 36 дадатковых пазіцый.
Нягледзячы на сітуацыю з пандэміяй, Група еўрапейскіх рэгулятараў у сферы ядзернай бяспекі (ENSREG) і Еўрапейская камісія, а таксама іх беларускія калегі працавалі ў цесным супрацоўніцтве дзеля таго, каб бягучая партнёрская адзнака рэалізацыі беларускага плана дзеянняў па ядзернай бяспецы магла працягвацца ў максімальным магчымым аб'ёме, па-ранейшаму з захаваннем узгодненага гр
Высокі Прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі - намеснік Старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэп Барэль сустрэўся ў сераду раніцай з прадстаўніком беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай. Разам з іншымі членамі беларускага прэзідыума Каардынацыйнага савета спадарыня Ціханоўская атрымае прэмію Сахарава 2020 года, прысуджаную Еўрапейскім парламентам беларускай дэмакратычнай апазіцыі.