Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Беларусь: Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў пра кампанію пераследу ў дачыненні да незалежных СМІ

Брусэль, 19/05/2021 - 10:00, UNIQUE ID: 210519_13
Statements by the Spokesperson

Найноўшай праявай кампаніі рэпрэсій і запалохвання, што ажыццяўляецца рэжымам, сталі прынятыя ў панядзелак захады ў дачыненні да Tut.by, найбуйнейшага незалежнага сродка масавай інфармацыі. Не менш за пятнаццаць супрацоўнікаў партала былі затрыманыя, дамен партала заблакаваны, у офісах і кватэрах супрацоўнікаў прайшлі ператрусы, адкрыта крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніцтва кампаніі.

Нядаўнія дзеянні ў дачыненні да іншых незалежных СМІ і журналістаў, у тым ліку затрыманні Аляксандра Буракова, пазаштатнага карэспандэнта Deutsche Welle; Уладзіміра Лапцэвіча, журналіста  партала навін «Магілёўскі рэгіён»; Таццяны Капітонавай, фотакарэспандэнта-фрылансера; і Любові Каспяровіч, журналісткі Tut.by, затрыманай падчас асвятлення судовага працэсу, сведчаць аб поўнай пагардзе ўладамі Беларусі свабодай выказвання.

Пераслед журналістаў павінны быць спынены, і ўсе затрыманыя павінны быць неадкладна вызваленыя, як і ўсе палітычныя зняволеныя. ЕС таксама заклікае спыніць гвалт і рэпрэсіі ў дачыненні да мірных маніфестантаў і цэлага шэрагу груп, у тым ліку праваабаронцаў, прадстаўнікоў меншасцяў, а таксама палітычнай апазіцыі.

Вінаватыя ў парушэннях правоў чалавека не могуць заставацца беспакаранымі, і ЕС каардынуе з міжнароднай супольнасцю намаганні па прыцягненні вінаватых да адказнасці.

ЕС падтрымлівае патрабаванне беларусаў аб забеспячэнні правоў чалавека і асноўных свабод і будзе працягваць падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ.