Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Інфармацыйны дзень праграмы Horizon Europe – даследчыкі і інаватары запрашаюцца да ўдзелу

06/05/2021 - 22:15
News stories

У супрацоўніцтве з Нацыянальным інфармацыйным офісам праграм ЕС па навуцы і інавацыях, дзеючым на базе Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы, Еўрапейская камісія запрашае даследчыкаў з дзяржаўнага і прыватнага сектараў Беларусі да ўдзелу ў Інфармацыйным дні Horizon Europe (Гарызонт Еўропа).

З мэтай падтрымаць паспяховы ўдзел беларускіх даследчыкаў у рамачнай праграме ЕС Horizon Europe і ў Еўрапейскай навуковай прасторы дадзенае (віртуальнае) мерапрыемства адбудзецца 27 мая 2021 года ў 13:00 (па мінскім часе) і будзе доўжыцца прыкладна 4 гадзіны.

Інфармацыйны дзень прадаставіць наведвальнікам магчымасць атрымаць інфармацыю пра структуру Horizon Europe і формы ўдзелу ў конкурсах заявак. На спецыяльных сесіях будуць прадстаўлены розныя кампаненты Horizon Europe такія як «Кластары і місіі» (напрыклад, «Ахова здароўя», «Клімат» і «Прадукты харчавання»); а таксама праграма Pathfinder Еўрапейскага савета па інавацыях. Удзельнікі будуць мець магчымасць задаваць пытанні падчас кожнай сесіі.

Інфармацыйны дзень Horizon Europe накіраваны на ўсіх зацікаўленых даследчыкаў і наватараў з Беларусі!

Рэгістрацыя:

Калі Вы зацікаўлены ў гэтым інфармацыйным дні, прайдзіце рэгістрацыю па спасылцы:

https://horizoneuropebelarus.service-facility.eu/ 

Рэдакцыйныя раздзелы: