Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

ЕС актывізуе дзеянні па барацьбе з парушэннямі правоў чалавека (з блога Высокага прадстаўніка ад 12.12.2020)

14/12/2020 - 16:09
News stories

У панядзелак на пасяджэнні Савета па міжнародных справах дзяржавы-члены ЕС дамовіліся аб увядзенні новага Глабальнага рэжыму санкцый ЕС за парушэнні правоў чалавека для таго, каб умацаваць нашы сумесныя намаганні ў гэтай сферы. Прыняцце мер у абарону правоў чалавека – гэта не толькі правільна. Гэта таксама адказвае нашым інтарэсам: больш правоў чалавека азначае больш свабоды, росквіту і міру для ўсіх нас.

«Калі адбываюцца сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека, ЕС павінен выходзіць за рамкі прыняцця рэзалюцый і заяў, мы павінны ўмець дзейнічаць». Жазэп Барэль

Год таму, падчас першага пасяджэння Савета па міжнародных справах пад маім старшынствам, міністры замежных спраў краін ЕС далі сваю палітычную згоду на стварэнне новага інструмента ЕС для пераследу асоб, вінаватых у сур'ёзных парушэннях і ўшчамленне правоў чалавека ва ўсім свеце. Як я ўжо казаў, гэта дарога была даволі доўгай і складанай. Але цяпер мы прыйшлі да добрага выніку. Новы рэжым дазваляе нам уводзіць санкцыі незалежна ад таго, дзе адбываюцца парушэнні і ўшчамленні правоў чалавека, без неабходнасці ствараць новыя рэжымы санкцый у дачыненні да канкрэтных краін, што патрабавалася да гэтага часу. Гэта азначае, што ў нас з'явіліся новыя прылады для павышэння адказнасці і барацьбы з беспакаранасцю.

Правы чалавека, як мы часта гаворым, закладзены ў ДНК Еўрапейскага саюза. Аднак, як абараняць правы чалавека ў свеце, у якім відавочным чынам адбываецца адкат назад у іх выкананні? ЕС і яго дзяржавы-члены прымаюць канкрэтныя намаганні ў розных частках свету кожны дзень. Мы назіраем за тым, як ідуць судовыя працэсы і выбары на месцах, падтрымліваем праваабаронцаў і выводзім іх з-пад небяспекі, працуем над праектамі па прасоўванні правоў жанчын і падтрымліваем грамадзянскую супольнасць.

Але ўсе мы ведаем пра суровыя рэаліі сённяшняга свету. Нягледзячы на ​​ўсе нашы намаганні, рабства, вярбоўка дзяцей-салдат, катаванні, забойствы мірных жыхароў, гандаль людзьмі і многія іншыя злачынствы працягваюць здзяйсняцца кожны дзень. Свет поўны прыкладаў: у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і ў іншых краінах жанчыны падвяргаюцца шырока распаўсюджанаму сексуальнаму гвалту ў ходзе канфліктаў, якія раздзіраць краіны; ў Сірыі, Афганістане, Емене і ў іншых краінах сям'і вымушаны бегчы з сваіх дамоў з-за канфліктаў, якія разгараюцца; у многіх краінах адважныя жанчыны і мужчыны пакутуюць ў турмах, таму што яны асмеліліся выказаць сваё меркаванне; і ўсе мы з'яўляемся сведкамі таго, як у Беларусі мірныя дэманстранты падвяргаюцца жорсткім рэпрэсіям.

Выходзячы за межы рэзалюцый і заяў: дзеянні ЕС ў падтрымку правоў чалавека.

Калі адбываецца ўсё гэта, ЕС абавязаны выходзіць за рамкі прыняцця рэзалюцый і заяў: мы павінны дзейнічаць. Мы ўжо звяртаемся да гандлёвых пагадненняў, да назірання за выбарамі, да місій па ўрэгуляванні крызісаў, да дыялогаў па правах чалавека і выкарыстоўваем кіруючыя прынцыпы для вырашэння гэтых праблем на месцах. ЕС можа таксама рэагаваць на парушэнні правоў чалавека, прыпыняючы дапамогу ў мэтах развіцця (як мы гэта зрабілі ў выпадку з Бурундзі) альбо адмяняючы гандлёвыя прэферэнцыі «ўсё, акрамя зброі» (часова адмененыя ў выпадку Камбоджы).

А яшчэ ёсць санкцыі. На працягу многіх гадоў ЕС выкарыстоўвае гэты інструмент для барацьбы з парушэннямі і ўшчамленнем правоў чалавека. Мы выкарыстоўвалі забароны на выдачу віз, замарожванне актываў і іншыя меры, такія як забарона на продаж зброі і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца для ўнутраных рэпрэсій, у дачыненні да асоб і арганізацый, якія нясуць за гэта адказнасць. Мы рабілі гэта, напрыклад, у выпадках з Лівіяй, Венесуэлай, Беларуссю, ДРК і М'янмай.

«Нам больш не трэба ўзгадняць канкрэтныя рамкі санкцый па кожнай краіне, дзе, як нам вядома, адбываюцца парушэнні, што дазваляе нам сэканоміць шмат часу».

Год таму мы вырашылі, што прыйшоў час зрабіць яшчэ адзін крок: распрацаваць такі санкцыйны рэжым, які быў бы сапраўды глабальным па сваіх маштабах. Цяпер гэтыя намаганні пачынаюць прыносіць свой плён.

Новы Глабальны рэжым санкцый ЕС за парушэнні правоў чалавека не будзе звязаны дзяржаўнымі межамі альбо прывязаны да пэўнай дзяржавы. Ён дазволіць нам нацэліцца на дзяржаўных і недзяржаўных суб'ектаў незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца і ці здзяйсняюць яны парушэнні і злоўжыванні ў свайё уласнай дзяржаве, у іншай дзяржаве i за яе межамi. Нам больш не трэба ўзгадняць канкрэтныя рамкі санкцый па кожнай краіне, дзе, як нам вядома, адбываюцца парушэнні, што дазваляе нам сэканоміць шмат часу.

Новы санкцыйных рэжым будзе прадугледжваць спецыяльнае выключэнне, якое дазваляе дзяржавам-членам ЕС выдаваць гуманітарным арганізацыям дазволы на аказанне дапамогі грамадзянскаму насельніцтву, каб яно не пакутавала з-за такіх паводзін свайго кіраўніцтва.

Што нас чакае наперадзе?

Прыняцце Глабальнага рэжыму санкцый ЕС за парушэнні правоў чалавека з'яўляецца важнай вяхой, але на гэтым наша праца не заканчваецца. Цяпер мы павінны вызначыць, як карыстацца гэтым рэжымам найбольш эфектыўна і ў якіх канкрэтных выпадках нам варта ўводзіць санкцыі. І хоць як дзяржавы-члены ЕС, так і я, Высокі прадстаўнік, можам уносіць свае прапановы, рашэнні павінны прымаць менавіта дзяржавы-члены ЕС на аснове аднагалоснасці. Ні для каго не сакрэт, што я прапаноўваў галасаванне кваліфікаванай большасцю, каб мы маглі прымаць рашэнні па санкцыйным спісе хутчэй, але пагадзіліся з гэтым не ўсе дзяржавы-члены.

Вядома, любое рашэнне па санкцыйных спісах з'яўляецца далікатным пытаннем, у якім трэба праяўляць асцярожнасць. Але зразумела адно: з самага пачатку нам трэба прадэманстраваць сваю палітычную волю да ўвядзення гэтага новага рэжыму і да складання важкіх і юрыдычна абгрунтаваных санкцыйных спісаў.

У свеце, дзе некаторыя спрабуюць адкінуць альбо перагледзець усеагульны характар ​​правоў чалавека, ЕС павінен быць чымсьці больш, чым проста маральным аўтарытэтам. Мы павінны быць больш напорыстымі і дзейнічаць. Як пісаў ірландскі паэт Шэймас Хіні, мы павінны "стварыць сусветную сістэму ўзмацнення ціхага, ледзь чутнага голасу». Для гэтага нам і патрэбны гэты Глабальны рэжым санкцый ЕС за парушэнні правоў чалавека.

Увогуле, шмат што будзе залежаць ад таго, як менавіта мы, усе разам, вырашым выкарыстоўваць гэты новы інструмент. Але мы далі сігнал тым, хто парушае правы чалавека ва ўсім свеце: цяпер ЕС можа змагацца з парушэннямі правоў чалавека больш рашуча.

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: