Камісар па палітыцы суседства і перамовам аб пашырэнні Олівер Вархеі сказаў: «Велізарная мужнасць беларускага народа, які мірна мабілізаваўся на абарону сваіх дэмакратычных правоў і правоў чалавека, з'яўляецца крыніцай натхнення для ўсіх нас. Гэтым толькі што прынятым пакетам падтрымкі ЕС дае зразумець, што стаіць на баку народа Беларусі і выконвае ўзятае на сябе абавязацельства па ўзмацненні падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Мы таксама гатовыя падтрымаць дэмакратычны і мірны пераход у краіне з усімі наяўнымі ў нашым распараджэнні інструментамі».
Новая праграма дапамогі «EU4Belarus: салідарнасць з народам Беларусі» будзе сканцэнтравана на чатырох ключавых галінах:
Гэтая праграма з'яўляецца часткай пакета падтрымкі на суму 53 мільёны еўра, пра які было абвешчана ў жніўні Старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен і які ўключае ў сябе надзвычайную дапамогу ЕС у памеры 3,7 мільёна еўра, неадкладна выдзеленую для ахвяр рэпрэсій і для незалежных СМІ пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія адбыліся ў жніўні. Вядзецца падрыхтоўка да выдзялення далейшай дапамогі, на суму 6 мільёнаў еўра, для палягчэння доступу МСП да фінансавання.
Інфармацыя для даведкі
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, і жорсткай рэакцыі ўладаў, ЕС аказвае падтрымку рэалізацыі законных дэмакратычныя правоў беларускага народа. У сваіх Заключэннях па Беларусі ад 12 кастрычніка Савет ЕС асудзіў гвалт, які ўжываецца беларускімі ўладамі супраць мірных пратэстуючых, і заклікаў да дэмакратычнага ўрэгуляванні крызісу шляхам правядзення ўсёабдымнага нацыянальнага дыялогу з шырокай грамадскасцю. У дадзеным кантэксце Савет абвясціў аб пераглядзе адносін ЕС з Беларуссю, у тым ліку аб скарачэнні двухбаковага супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі на цэнтральным узроўні і ўзмацненні падтрымкі ЕС беларускаму народу і грамадзянскай супольнасці. Прыняцце сёння пакета дапамогі з'яўляецца выкананнем часткі абавязацельстваў ЕС па павелічэнні і перанакіраванні падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
У дадатак да прыняцця сёння пакета падтрымкі Еўрапейская камісія прасоўваецца ў падрыхтоўцы ўсёабдымнага плана эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі ў адпаведнасці са сваім абавязацельствам падтрымліваць мірны дэмакратычны пераход у краіне. Калі такі пераход адбудзецца і па запыце беларускага ўрада, ЕС гатовы выкарыстоўваць розныя інструменты ў адпаведнасці з палітыкай Усходняга партнёрства для суправаджэння дэмакратычнага пераходу.