Заключэнні Савета ЕС у адносінах да Беларусі
У сувязі з гэтым рашэннем Еўрапейскі інвестыцыйны банк (ЕІБ) перагледзіць сваю дзейнасць у Беларусі. Краіны-члены ЕС будуць адпаведным чынам каардынаваць свае пазіцыі таксама ў рамках Савета дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).
ЕС таксама будзе падтрымліваць Беларусь у працэсе ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.
Савет нагадвае, што ў рамках Усходняга партнёрства, у належны час і калі дазволяць умовы, умацаванне супрацоўніцтва і далейшы прагрэс у галіне візавай палітыкі, у тым ліку адкрыццё дыялогу аб лібералізацыі візавага рэжыму, магчымыя пры ўмове ўстойлівага і эфектыўнага выканання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, а таксама добра кіраванай і бяспечнай мабільнасці.