Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Міністры замежных спраў краін Усходняга партнёрства правядуць нефармальную відэа-канферэнцыю

10/06/2020 - 19:37
News stories

Сёння, 11 чэрвеня, міністры правядуць нефармальны абмен думкамі напярэдадні відэа-канферэнцыі лідэраў Усходняга партнёрства.

Яны абмяркуюць Сумеснае камюніке аб Усходнім партнёрстве на перыяд пасля 2020 года і пяць доўгатэрміновых палітычных задач: эканоміка і сувязь; падсправаздачныя інстытуты; вяршэнства права і бяспека; зялёныя і лічбавыя пераўтварэнні; і справядлівыя ды інклюзіўныя грамадствы.

Яны таксама разгледзяць новыя прапановы да Сумеснага камюніке пра умацаванне супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя ў кантэксце пандэміі COVID-19.

Міністры таксама засяродзяць увагу на падтрымцы Еўрапейскім саюзам краін Усходняга партнёрства ў процідзеянні COVID-19 з улікам як патрэб сектара аховы здароўя, так і доўгатэрміновых сацыяльна-эканамічных наступстваў пандэміі.


Пасля нефармальнай відэа-канферэнцыі ў рэжыме анлайн адбудзецца прэс-канферэнцыя; папярэдне яе пачатак прызначаны на 16:30 (па Бруселі). Паглядзець прэс-канферэнцыю можна будзе па спасылцы https://audiovisual.ec.europa.eu/en.

Адносіны ЕС і Беларусі ў фактах і лічбах: PDF iconeap_factsheet_belarus_belarusian.pdf

Рэдакцыйныя раздзелы: