Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Савет ухваліў высновы пра палітыку Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года

15/05/2020 - 16:49
News stories

Сёння Савет ухваліў высновы пра палітыку Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года, пацвердзіўшы яе стратэгічную важнасць і сумесную прыхільнасць стварэнню сумеснай зоны агульнай дэмакратыі, росквіту і стабільнасці.

У сваіх высновах Савет вітае значныя дасягненні Усходняга партнёрства на сённяшні дзень і пацвярджае свой падыход, заснаваны на стымуляванні і абумоўленасці, як сродак заахвочвання ўсходніх краін-партнёраў да працягу ажыццяўлення рэформ і нарошчвання намаганняў у гэтым напрамку. Савет пацвярджае, што цяперашняя рамачная аснова палітыкі, у тым ліку «20 канкрэтных задач на перыяд да 2020 год», з'яўляецца дзейснай і прыносіць адчувальныя вынікі і карысць людзям.

Савет таксама падкрэслівае важнасць будучага Усходняга партнёрства як больш стратэгічнай, амбіцыйнай, гнуткай і інклюзіўнай рамачнай асновы для супрацоўніцтва, якая дазваляе ўдзельнікам сумесна вырашаць агульныя і глабальныя задачы ў многіх сферах, асабліва ў цяперашняй беспрэцэдэнтнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй COVID-19.

У высновах змешчаны настойлівы заклік да абнаўлення прыхільнасці фундаментальным асновам Усходняга партнёрства. Да іх адносяццца дэмакратыя, правы чалавека, вяршэнства права, належнае кіраванне і паспяховая антыкарупцыйная палітыка, а таксама эканамічныя рэформы, вырашэнне праблем навакольнага асяроддзя, клімату і энергетыкі, лічбавая трансфармацыя і інвеставанне ў людзей.

Нарэшце, Савет з нецярплівасцю чакае наступнага Саміту Усходняга партнёрства, на якім, як чакаецца, будуць разгледжаны вынікі, дасягнутыя з часу правядзення апошняга саміту ў 2017 годзе, адобраны доўгатэрміновыя палітычныя мэты і вызначаны шляхі далейшага ўмацавання і паглыблення супрацоўніцтва, а таксама выдадзены мандат на падрыхтоўчую працу над дакументам наступнага пакалення, які ўстанаўлівае канкрэтныя задачы на перыяд пасля 2020 года.

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: