Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Конкурс праектных прапаноў "Мясцовыя ўлады: Партнёрства для ўстойлівасці гарадоў 2020»

14/02/2020 - 14:18
News stories

Мы рады паведаміць пра тое, што запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе праектных прапаноў "Мясцовыя ўлады: Партнёрства для ўстойлівасці гарадоў 2020» апублікавана.

Мэтай праграмы з'яўляецца садзейнічанне комплекснаму гарадскому развіццю праз партнёрскія адносіны, усталяваныя паміж мясцовымі ўладамі краін-членаў ЕС і краін-партнёраў. Праграма заклікана ўмацаваць сістэму гарадскога кіравання, забяспечваючы ў той жа час сацыяльную адкрытасць гарадоў, павялічваючы іх устойлівасць, спрыяючы іх азеляненню і павышаючы ўзровень іх дабрабыту і інавацыйнага развіцця.

Інструкцыі для ўдзелу ў конкурсе вы можаце знайсці на сайце EuropeAid.

Звярніце ўвагу, што апошні тэрмін падачы канцэпцый праектаў – 2020.03.27 а 12:00 (па брусельскім часе).

Усе пытанні адносна конкурсу трэба дасылаць на адрас: mailto:europeaid-167744@ec.europa.eu

Акрамя таго, 17 лютага 2020 года ў 12.30 (па брусельскім часе) мы правядзем інфармацыйную сустрэчу, прысвечаную конкурсу.

Інфармацыйная сустрэча будзе транслявацца ў прамым эфіры праз інтэрнэт і запісвацца. Запіс будзе даступны на сайце Еўрапейскай камісіі.

Рэдакцыйныя раздзелы: