Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Заява Высокага прадстаўніка Федэрыкі Магерыні ад імя ЕС з нагоды Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй

Брусэль, 17/05/2019 - 16:19, UNIQUE ID: 190517_27
Statements on behalf of the EU

17 траўня 2019 года

З нагоды Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй Еўрапейскі саюз зноў заяўляе пра сваю нязменную прыхільнасць справе забеспячэння і абароны правоў лесбіянак, геяў, бісэксуалаў, трансгендэраў ды інтэрсэксуалаў (ЛГБТІ).

Ва ўсім свеце культурныя, традыцыйныя ці рэлігійныя каштоўнасці па-ранейшаму выкарыстоўваюцца як апраўданне для пераследу, дыскрымінацыі, ганенняў і жорсткага абыходжання з людзьмі-ЛГБТІ, якія часта спалучаюцца са злачынствамі на глебе нянавісці і крайнімі формамі гвалту, уключаючы катаваньні і забойствы.

У 72 краінах законы аб сэксуальнай арыентацыі па-ранейшаму крыміналізуюць аднаполыя сэксуальныя акты, а ў іншых краінах законы не забяспечваюць неабходнага ўзроўня абароны, што робіць магчымай дыскрымінацыю розных відаў, якая праяўляецца ва ўсіх сферах жыцця людзей-ЛГБТІ. ЕС рашуча сцвярджае, што дыскрымінацыя ў дачыненні да ЛГБТІ-людзей падрывае самыя базавыя прынцыпы правоў чалавека, замацаваныя ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

ЕС працягвае барацьбу з беспакаранасцю за акты дыскрымінацыі і гвалту ў дачыненні да людзей-ЛГБТІ як на сваёй тэрыторыі, так і за яе межамі. У гэтым кантэксце Еўрапейская камісія апублікавала «Спіс дзеянняў па прасоўванні роўнасці ЛГБТІ», які павінен быць рэалізаваны Камісіяй у перыяд з 2016 па 2019 гады і які ўключае ў сябе захады ў цэлым шэрагу сфер --
ад недапушчэння дыскрымінацыі да адукацыі, занятасці, аховы здароўя, свабоды перамяшчэння, прадастаўлення прытулку, супрацьдзеяння злачынствам і распаўсюду мовы нянавісці, да палітыкі пашырэння і знешняй палітыкі.

Праз свае знешнія дзеянні ЕС праводзіць рэгулярныя палітычныя дыялогі з трэцімі краінамі і падтрымлівае арганізацыі грамадзянскай супольнасці праз адрасную фінансавую дапамогу. З 2016 года ЕС падтрымаў 16 праектаў, рэалізаваных арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ў Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Усходняй Еўропе, на суму 5,2 мільёна еўра. У 2018 годзе ЕС абвясціў спецыяльны конкурс проекных прапаноў на суму 10 мільёнаў еўра для падтрымкі арганізацый ЛГБТІ ва ўсім свеце. Акрамя таго, нядаўняе прыняцце Кіраўніцтва ЕС па правах чалавека ў дачыненні да недыскрымінацыі ўзмацняе існуючыя Кіраўніцтвы ЕС па падтрымцы і абароне ажыццяўлення ўсіх правоў чалавека ЛГБТІ-людзьмі.

Незлічоныя абаронцы правоў ЛГБТІ, якія змагаюцца з несправядлівасцю і якія даюць слова тым, хто пакутуе ад прыгнёту і дыскрымінацыі, часта сутыкаюцца з нападамі ў Еўропе і ў многіх частках свету. Вось чаму з лістапада 2018 года ЕС з дапамогай свайго Інструмента для дэмакратыі і правоў чалавека прадастаўляе падтрымку ЛГБТІ-праваабаронцам і іх арганізацыям, якія працуюць у абласцях, дзе людзі-ЛГБТІ сутыкаюцца з найбольшай рызыкай дыскрымінацыі.

ЕС разам з усімі сваімі краінамі будзе працягваць падтрымліваць ключавую працу гэтых актывістаў і не спыніцца, пакуль усе людзі-ЛГБТИ не змогуць жыць свабодна і бяспечна.

Крыніца

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: