Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Сустрэча міністраў замежных спраў краін Усходняга партнёрства: Высновы Старшыні савета ЕС з нагоды 10-годдзя Ініцыятывы

14/05/2019 - 13:38
News stories

1. Дзесяць гадоў таму, у маі 2009 года, кіраўнікі дзяржаў ці ўрадаў і прадстаўнікі Рэспублікі Азербайджан, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны, прадстаўнікі Еўрапейскага саюза і кіраўнікі дзяржаў ці ўрадаў і прадстаўнікі краін Еўрапейскага саюза сабраліся ў Празе, каб замацаваць нашы ўзаемныя сувязі сяброўства і супрацоўніцтва і пачаць стратэгічнае і амбіцыйнае партнёрства як асаблівае вымярэнне Еўрапейскай палітыкі суседства, якое развіваецца ў дадатак да двухбаковага супрацоўніцтва. Гэтыя сумесныя пачынанні, накіраваныя на стварэнне больш квітнеючага, жыццяздольнага, стабільнага і дэмакратычнага рэгіёну, былі заснаваныя на агульных каштоўнасцях, узаемных інтарэсах і абавязацельствах, збліжэнні краін-партнёраў з Усходняй Еўропы з Еўрапейскім саюзам і развіцці больш трывалых сувязяў паміж самімі краінамі-партнёрамі на агульную карысць.

2. 13 мая 2019 года міністры замежных спраў і прадстаўнікі краін Еўрапейскага саюза, Высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі ды міністры замежных спраў шасці ўсходнееўрапейскіх краін-партнёраў сабраліся ў Брусэлі, каб адсвяткаваць 10-годдзе Усходняга партнёрства, пацвердзіць важнасць партнёрства, адзначыць яго поспехі і дасягненні на дадзеным этапе, а таксама падумаць пра будучыню нашага далейшага стратэгічнага і амбіцыйнага супрацоўніцтва.

3. Гэтая ўнікальная палітыка заснавана на агульных фундаментальных каштоўнасцях і нашай сумеснай прыхільнасці прынцыпам і нормам міжнароднага права, правам чалавека, у тым ліку правам асоб, якія належаць да меншасцяў, дэмакратыі і вяршэнству права, падсправаздачнасці і належнаму кіраванню, у тым ліку барацьбе з карупцыяй, устойліваму развіццю і рынкавай эканоміцы. Гэтая палітыка кіруецца прынцыпамі супольнага аўтарства, сумеснай адказнасці, інклюзіўнасці, дыферэнцыяцыі, абумоўленасці і заснаванай на нашых агульных прыярытэтах. Гэта момант, які садзейнічае аднаўленню нашай нязменнай падтрымкі названых фундаментальных каштоўнасцяў і прынцыпаў, якія ляжаць у аснове нашага Партнёрства, а таксама служыць пацвярджэнню сумесных абавязацельстваў, замацаваных у дэкларацыях Саміту Усходняга партнёрства, і падкрэслівае наша цвёрдае намер працягваць іх ажыццяўленне ў будучыні.

4. За мінулыя гады Усходняе партнёрства паказала сябе эфектыўнай, гнуткай, адаптаванай і дынамічнай рамкай супрацоўніцтва, якое паслужыла развіццю, адаптацыі да новых выклікаў, у тым ліку выклікаў у сферы стабільнасці і ўстойлівасці, і ў канчатковым выніку прывяло да ўмацавання нашых ўзаемавыгадных адносін. Усходняе партнёрства было абноўлена для дасягнення ключавых мэтаў глабальнай палітыкі, вызначаных Парадкам дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і Парыжскім пагадненнем аб змяненні клімату, а таксама з улікам перагледжанай Еўрапейскай палітыкі суседства і Глабальнай стратэгіі ЕС.

5. З 2009 года Усходняе партнёрства дазволіла нам дасягнуць важных вынікаў і забяспечыла трывалую аснову для далейшага паглыблення супрацоўніцтва, як на двухбаковым, так і на шматбаковым узроўнях, у тым ліку праз новыя пагадненні і такіх інструментаў, як Прыярытэты партнёрства. Усходняе партнёрства пастаянна эвалюцыянавала і пашырала сферы супрацоўніцтва, прыносячы адчувальныя вынікі на карысць грамадзян, паскараючы палітычную асацыяцыю, эканамічную інтэграцыю, а таксама пашыраючы партнёрскія адносіны паміж ЕС і зацікаўленымі партнёрамі. Дасягненне 20 ключавых вынікаў да 2020 года таксама нацэлена на практычнае супрацоўніцтва, тым самым спрыяючы развіццю эканомікі і рынку, умацаванню дэмакратычных інстытутаў, належнаму кіраванню і вяршэнству права, садзейнічае камунікацыі, энергаэфектыўнасці, абароне навакольнага асяроддзя і змякчэнню наступстваў змененняў клімату, а таксама развіццю мабільнасці і ўсталяванню кантактаў паміж людзьмі. Дзякуючы Усходняму партнёрству краіны ЕС і ўсходнееўрапейскія партнёры сталі лепш разумець  патрэбы, амбіцыі і чаканні адзін аднаго.

6. Партнёрства прыносіць ўсеагульную карысць: за 10 гадоў пасля свайго стварэння яно даказала сваю эфектыўнасць і нашым грамадзянам. Гэты станоўчы досвед дазваляе нам працягваць працу ў духу цеснага супрацоўніцтва, што забяспечыць нашым супольнасцям магчымасць карыстацца ўсімі перавагамі, пачынаючы ад павышэння дабрабыту і заканчваючы дэмакратыяй, стабільнасцю і бяспекай, якія можа прапанаваць такое партнёрства.

7. У будучым нас чакаюць новыя выпрабаванні. У наступныя гады цэнтральнай задачай павінна заставацца ажыццяўленне рэформ і ўзгодненых абавязацельстваў з мэтай захавання і падтрымання станоўчага ўплыву і далейшага поспеху Партнёрства пры поўным захаванні яго каштоўнасцяў і прынцыпаў. У гэтым кантэксце важную ролю адыгрывае грамадзянская супольнасць, у тым ліку аналітычныя цэнтры і праваабаронцы, а таксама ўразлівыя групы, журналісты ды іншыя прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, жанчыны, моладзь і прыватны сектар. Мы ўзгаднілі шэраг канкрэтных праектаў, якія дазволяць развіваць «новы курс», закліканы падтрымаць моладзь краін-партнёраў.

8. Нашыя дасягненні, такія як пашырэнне гандлю і ўмацаванне палітычнай асацыяцыі, эканамічная інтэграцыя і галіновае супрацоўніцтва паміж ЕС і зацікаўленымі краінамі-партнёрамі, паслужаць натхненнем для далейшага прагрэсу, заснаванага на ўзаемных інтарэсах, патрэбах, сумесных прыярытэтах і ўстойлівай рэалізацыі рэформаў. Нам неабходна працягваць структураванае абмеркаванне і ўдзельнічаць у інклюзіўных кансультацыях па шырокаму колу пытанняў у рамках будучага парадку дня нашага супрацоўніцтва, у прыватнасці, з мэтай забеспячэння істотнай і своечасовай падрыхтоўкі да наступнага саміта Усходняга партнёрства. Давайце прадэманструем нашую агульную рашучасць у распрацоўцы парадку дня Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года, якая дазволіць нам станавіцца мацней дзякуючы сумеснай працы.

Крыніца

Рэдакцыйныя раздзелы: