Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

 Кансультацыі для малога бізнесу

03/05/2019 - 15:10
Private Sector Development

Пра праект: Тэрміны: 2015−2017 Арганізацыя-выканаўца: Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Дадзеная Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам Геаграфія: Краіны Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна)

Апісанне

Прадпрымальніцтва з’яўляецца падмуркам развіцця любой эканомікі, яно стварае новыя працоўныя месцы і фармуе здаровае канкурэнтнае асяроддзе. Нездарма ў шэрагу развітых краін на долю малога бізнесу прыходзіцца да 70% валавога нацыянальнага прадукту. Сусветны досвед паказвае, што недзяржаўныя кампаніі, як правіла, працуюць больш эфектыўна за дзяржаўныя. Праект “Кансультацыі для малога бізнесу” дапамагае паспяховаму развіццю малых і сярэдніх прадпрыемстваў Беларусі.

Мэты і задачы: Аказваць малым прадпрыемствам кансультацыйную дапамогу ў пытаннях развіцця бізнесу. Спрыяць выхаду беларускіх кампаній на міжнародны ўзровень, каб у далейшым рабіць унёсак у развіццё мясцовай і рэгіянальнай эканомікі.

Прамежкавыя вынікі: Невялікія перспектыўныя кампаніі атрымліваюць кансультацыйную дапамогу па такіх напрамках, як стратэгія, маркетынг, арганізацыйная структура, кіраванне якасцю і фінансамі, рацыянальнае энергакарыстанне, ахова навакольнага асяроддзя і інш.

Заняткі праводзяць як мясцовыя, так і міжнародныя эксперты − дасведчаныя аналітыкі і практыкі. У залежнасці ад кірунку кансультаванне можа доўжыцца ад чатырох месяцаў да паўтара года. Удзельнікі праекта атрымліваюць магчымасць пазнаёміцца з паспяховым досведам замежных кампаній па выхадзе на сусветны рынак.

Частку выдаткаў на такія праекты кампенсуе Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). З пачатку працы гэтай праграмы ЕБРР у Беларусі (у 2011 годзе) доступ да кансультацыйных паслуг атрымалі больш за 230 прадпрыемстваў.

Кантакты:

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця

вуліца Мяснікова, 70, офіс 522,

5 паверх, 220030 Мінск, Беларусь

Тэл.: +375 (17) 308 3930

Факс: +375 (17) 200 2192

knowhowbelarus@ebrd.com

Дакументы:

Буклет Кансультацыі для малога бізнесу (на рускай мове): http://www.ebrd.com/documents/sbs/sbs-belarus-client-leaflet-rus.pdf

Форма заяўкі для ўдзелу ў Праграме Кансультацыі для малога бізнесу ў Беларусі (на рускай мове): http://www.ebrd.com/documents/sbs/sbs-belarus-application-form-rus.pdf

Сайт у інтэрнэце: www.ebrd.com

www.facebook.com/ebrdbasbelarus

Рэдакцыйныя раздзелы: