Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Мэры за эканамічны рост (Ініцыятыва ЕС для краін-удзельніц Усходняга партнёрства)

19/04/2019 - 09:32
Environment and Climate Action

Тэрміны: 03.01.2017 – 30.12.2020 Бюджэт: 4.979.800 € Геаграфія: Краіны-ўдзельніцы Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Галоўны офіс праекта знаходзіцца ў Тбілісі, Грузія

Асноўнымі мэтамі нацыянальнай Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады з’яўляюцца аднаўленне эканамічнага росту, павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягненне інвестыцый і інавацыйнае развіццё. Асаблівая ўвага нададзеная рэгіянальнаму і мясцоваму развіццю. Нягледзячы на ​​тое, што рэгіёны сёння дэманструюць больш высокія тэмпы эканамічнага росту, чым сталіца, дыспрапорцыя ва ўзроўні жыцця пагаршаецца. Гэта пагражае сацыяльна-дэмаграфічнай дэградацыяй малых гарадоў і вёсак. Ініцыятыва “Мэры за эканамічны рост” прапануе сучасны падыход да кіравання мясцовым эканамічным развіццём, які станоўча зарэкамендаваў сябе ва ўсім свеце.

Мэты і задачы: Праект накіраваны на развіццё патэнцыялу мясцовых органаў улады краін Усходняга партнёрства, у тым ліку Беларусі, стымуляванне эканамічнага росту і павышэнне ўзроўню занятасці на мясцовым узроўні.

Прамежкавыя вынікі: Распрацаваныя і распаўсюджаныя ў краінах рэгіёну асноўныя дакументы ініцыятывы “Мэры за эканамічны рост” (канцэпцыя, заяўка на членства, рэкамендацыі па структуры і змесце планаў мясцовага эканамічнага развіцця).

Па стане на снежань 2017 года, 205 гарадоў і раёнаў, уключаючы 17 у Беларусі, далучыліся да Ініцыятывы, добраахвотна ўзяўшы на сябе абавязальніцтвы спрыяць эканамічнаму развіццю і занятасці на мясцовым узроўні.

Вясной 2017 года Еўракамісіяй быў абвешчаны першы конкурс грантаў для рэалізацыі пілотных праектаў у рамках ініцыятывы “Мэры за эканамічны рост” з агульным бюджэтам 9,5 мільёнаў еўра. Па выніках конкурснага адбору, які адбыўся ў кастрычніку, права на фінансавую падтрымку атрымалі 16 мясцовых адміністрацый-пераможцаў, у тым ліку ў Арменіі − 1, Грузіі − 3, Беларусі − 3, Малдове − 3, Украіне − 6. Сярод беларускіх фіналістаў − раённыя выканаўчыя камітэты Брагінскага, Глыбоцкага і Слаўгарадскага раёнаў. Агульны чаканы аб’ём фінансавай падтрымкі беларускіх праектаў з боку ЕС складзе звыш 1,6 млн. еўра. На дадзены момант праводзяцца працэдуры, неабходныя для падпісання адпаведных пагадненняў з Прадстаўніцтвам ЕС у Беларусі.

У верасні ва ўсіх шасці краінах Усходняга партнёрства была праведзеная ацэнка кіраўніцкага патэнцыялу мясцовых органаў улады. У ёй узялі ўдзел звыш 400 прадстаўнікоў мясцовых адміністрацый, у тым ліку каля 100 − з Беларусі. Вынікі ацэнкі паслужаць асновай для распрацоўкі серыі трэнінгавых праграм па ўмацаванні патэнцыялу мясцовых адміністрацый, якія далучыліся да Ініцыятывы.

Першая буйнамаштабная чатырохступеневая трэнінгавая праграма ў сферы планавання мясцовага эканамічнага развіцця пачатая ў лістападзе 2017 года. У першым модулі праграмы ўзяла ўдзел 115 прадстаўнікоў падпісантаў па рэгіёне, 16 з якіх − з Беларусі.

Кантакты:  Пітэр Корсбі, кіраўнік праекта

+995 557 938 308, p.korsby@m4eg.eu

Наталля Яфрэменка, каардынатар праекта ў Рэспубліцы Беларусь

+375 29 644 69 54, n.efremenko@m4eg.eu

Дакументы: Мэры за эканамічны рост. Канцэпт (на рускай мове)

Спасылка ў інтэрнэце: www.m4eg.eu

Рэдакцыйныя раздзелы: