Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Сістэма аўтаматызацыі працэсу ўліку выдаткаванай энергіі і вады: беражыце ваду

17/04/2019 - 16:40
Energy

Пра праект: Тэрміны: 22.07.2015 – 22.10.2017 Бюджэт: 595 268,69 €, унёсак ЕС – 476 036,37 €. Арганізацыя-выканаўца: Чавускі раённы выканаўчы камітэт Чавускае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства “Жылкамгас” Магілёўскае грамадскае экалагічнае аб’яднанне “ЭНДА”. Геаграфія: Чавускі раён Магілёўскай вобласці

Апісанне

У Чавусах мясцовыя ўлады актыўна працуюць над энергазберажэннем і абаронай навакольнага асяроддзя. Вясной 2014 года горад стаў восьмым па ліку населеным пунктам Беларусі, які далучыўся да Пагаднення мэраў і ўзяў на сябе шэраг абавязальніцтваў. У прыватнасці, да 2020 года тут павінны скараціць выкіды вуглякіслага газу на 20%, паменшыць спажыванне энергіі на 20% і павялічыць долю выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі да 20%. Праект “Беражыце ваду” дае гораду добрую магчымасць выканаць асноўныя пункты дамовы.

Мэты і задачы:

– укараненне ўнікальнай для рэгіёну “Смарт-сістэмы маніторынгу і кіравання вода-, цепла- і электразабеспячэннем спажыўцоў Чавускага раёна”, якая павысіць якасць і надзейнасць камунальных паслуг, забяспечыць эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў і вады;

– аналіз працы сістэм водазабеспячэння, цеплавых сетак, ачышчальных збудаванняў, абсталявання чавускага “Жылкамгаса”;

– інфармаванне мясцовых жыхароў пра сучасныя метады эканоміі энергарэсурсаў і вады.

Прамежкавыя вынікі:

Вясной 2016 года праводзіцца энергааўдыт аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Атрыманыя дадзеныя дапамогуць укараненню Смарт-сістэмы – тэхналогіі, якая аўтаматычна збірае інфармацыю аб расходзе электрычнай і цеплавой энергіі, газу, тэмпературы вады з прыбораў уліку, а затым перадае дадзеныя ў камп’ютарную сістэму камунальнага прадпрыемства для аналізу, ліквідацыі непаладак, разлікаў са спажыўцамі.

У другой палове 2016 года адкрыецца грамадскі інфармацыйны цэнтр “Вада і энергія”. Любы жыхар – ад школьніка да пенсіянера – зможа даведацца, як эканоміць цяпло, ваду і электраэнергію. З дапамогай нескладанай праграмы, распрацаванай у рамках праекта, можна будзе выконваць самастойна разлікі выдаткаў энергіі і вады, мадэляваць розныя варыянты эканоміі цяпла. Такія “калькулятары” будуць размешчаныя на сайце Чавускага “Жылкамгасу” і стануць агульнадаступнымі.

Дзякуючы ўкараненню інавацыйных тэхналогій у рамках праекта да 2017 года страты і спажыванне вады знізяцца на 8% у год, а выдаткі цеплавой і электрычнай энергіі – на 2,9% у параўнанні з узроўнем спажывання 2013 года. У той жа час эфектыўнасць ачысткі сцёкавых вод вырасце ў 2 разы, а выкіды СО2 упадуць на 2,8%.

Кантакты:

Сяргей Валер’евіч Папкоў, кіраўнік праекта

+375 33 69 00 505,

Ганна Віктараўна Шэндзерава, менеджар праекта

+375 44 572 58 42, chausy_gkh@mail.ru

Спасылка ў інтэрнэце: 

http://chausygkh.by/save-water

Рэдакцыйныя раздзелы: