Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Падтрымка ініцыятывы "Пагадненне мэраў" у Беларусі

11/04/2019 - 15:37
Energy

Пра праект: Тэрміны: 01.05.2016 – 30.04.2020 Бюджэт: 663 090, 37 €; унёсак ЕС - 629 604,30 € Арганізацыя-выканаўца: Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Экапраект “Партнёрства” Геаграфія: Беларусь

Апісанне

Каля 7 тысяч гарадоў і раёнаў у розных краінах ужо далучыліся да еўрапейскай ініцыятывы “Пагадненне мэраў”, узяўшы на сябе абавязальніцтва скараціць выкіды парніковых газаў к 2030 году на 40%. У Беларусі такіх гарадоў пакуль што толькі 11, але яны не заўжды могуць выканаць узятыя абавязальніцтвы з прычыны недахопу спецыяльных ведаў, досведу, узаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі і нацыянальнымі органамі ўлады.

Мэты і задачы: Прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці да Пагаднення мэраў. Наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва мясцовых уладаў, грамадскіх арганізацый і нацыянальных органаў дзяржаўнага кіравання ў сферы энергетыкі і змянення клімату. Гэтыя захады будуць спрыяць паспяховай рэалізацыі абавязальніцтваў, узятых на сябе беларускім бокам Пагаднення, а таксама ўцягненню ў ініцыятыву новых удзельнікаў з Беларусі.

Прамежкавыя вынікі: За 2 гады рэалізацыі праекта колькасць беларускіх гарадоў, якія ўдзельнічаюць у Пагадненні мэраў па энергіі і клімаце, вырасла з 11 да 40. Для прадстаўнікоў гэтых гарадоў праводзяцца трэнінгі і канферэнцыі, на якіх яны пашыраюць свае веды аб энергаэфектыўнасці і адаптацыі да змены клімату. Удзельнікі праекта звяртаюцца ў МГА «Экапартнёрства» па кансультацыі па падрыхтоўцы планаў дзеянняў устойлівага развіцця і клімату.

У 2017 годзе быў праведзены конкурс мясцовых ініцыятыў па Пагадненні мэраў, накіраваных на зніжэнне выкідаў парніковых газаў ці ўзмацненне адаптацыі да змены клімату на ўзроўні гарадоў і раёнаў. Перамогу атрымалі 4 раённыя выканаўчыя камітэты і 6 грамадскіх арганізацыі. Кожны з іх атрымаў фінансавую падтрымку да 45 тысяч еўра.

Увосень 2017 года 10 прадстаўнікоў гарадоў-падпісантаў наведалі з азнаямленчым візітам Германію і Данію, дзе змаглі вывучыць замежны досвед у сферы ўстойлівага развіцця.

Штогод пры падтрымцы праекта Еўрапейскага саюза сталі праводзіцца Дні энергіі – мерапрыемствы, якія знаёмяць людзей з пытаннямі энергаэфектыўнасці і змены клімату. У 2018 годзе ў рамках Еўрапейскага тыдня ўстойлівай энергіі Дні энергіі прайшлі ў 27 беларускіх гарадах.

Кантакты: Наталля Андрэенка, каардынатар праектаў па энергіі і клімаце

+375 17 336 01 90, +375 29 706 85 45, na@ecopartnerstvo.by

Спасылкі ў інтэрнэце: www.climate.ecopartnerstvo.by

Рэдакцыйныя раздзелы: