Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Тэрмін падачы заяў падоўжаны да 18 сакавіка: новая стыпендыяльная праграма для навучання ў Еўрапейскай школе Усходняга партнёрства, фінансаваная Еўрапейскім саюзам

07/03/2019 - 08:21
News stories

Да 18 сакавіка падоўжаны тэрмін падачы заяў для залічэння на новы набор стыпендыяльнай праграмы для жыхароў Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдовы і Украіны ва ўзросце ад 16 да 17 гадоў, якія жадаюць паглыбіць свае веды пра Еўропу і Еўрапейскі саюз.

Стыпендыяльная праграма, фінансаваная ЕС, дапаможа 35 навучэнцам з шасці краін атрымаць высакаякасны, прызнаны па ўсім свеце дыплом Міжнароднага бакалаўрыята (IB) са спецыялізацыяй у галіне еўрапеістыкі.

Праграма Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства рэалізуецца "Новай школай" у Тбілісі (Грузія) і ўяўляе сабой двухгадовы акадэмічны курс, які стартуе ў 2019/20 навучальным годзе.

Абітурыенты павінны падаць свае заявы праз сайт www.eapeuropeanschool.eu да 18 сакавіка 2019 года, 12:00 (поўдзень, UTC+4:00). Працэс адбору будзе ўключаць пісьмовыя тэсты і сумоўі з папярэдне адабранымі кандыдатамі. Спіс атрымальнікаў стыпендый на 2019/20 навучальны год будзе абвешчаны да канца мая 2019 года.

Рэдакцыйныя раздзелы: