Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Усходняе партнёрства: прасоўванне больш моцнай лічбавай эканомікі для шасці ўсходніх партнёраў ЕС

01/03/2019 - 09:16
Навіны

<p style="text-align: justify;"><span style="font-family:times new roman,times,serif;"><span style="font-size:16px;">Сёння ў Бухарэсце Румынія, якая старшынюе ў Савеце Еўрапейскага cаюза, сумесна з Еўрапейскай камісіяй правядзе 3-ю сустрэчу міністраў Усходняга партнёрства па лічбавай эканоміцы.</span></span></p>

У мерапрыемстве возьмуць удзел міністры ЕС, адказныя за лічбавую эканоміку, і іх калегі з шасці ўсходніх партнёраў ЕС - Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны - з мэтай паглыбіць супрацоўніцтва ў лічбавай сферы па ўсім рэгіёне.

Падчас сустрэчы міністры ЕС і 6 краін-партнёраў, як чакаецца, зацвердзяць дэкларацыю, якая ўключае абавязацельства знізіць тарыфы на роўмінг паміж краінамі Усходняга партнёрства на аснове выразнай дарожнай карты супрацоўніцтва з мэтай падпісання рэгіянальнага пагаднення аб роўмінгу да канца 2020 года.

Андрус Ансіп, віцэ-старшыня Еўрапейскай камісіі па адзіным лічбавым рынку, напярэдадні мерапрыемства заявіў : «Лічбавая эканоміка – гэта вобласць з яшчэ нераскрытым патэнцыялам, неабходная як для ЕС, так і для краін Усходняга партнёрства, каб прыносіць адчувальную карысць грамадзянам. Сёння нашы ўсходнія партнёры зрабілі важны крок у напрамку зніжэння тарыфаў на роўмінг паміж сваімі краінамі. Гэта адзін з канкрэтных крокаў з рэальным уздзеяннем, але вельмі важна працаваць над кожным аспектам лічбавых тэхналогій, уключаючы патокі дадзеных, бяспеку і ўзгадненне нарматыўных патрабаванняў.»

Сустрэча міністраў дасць магчымасць разгледзець іншыя ключавыя праблемы ў гэтым сектары. Нядаўна пачатая ініцыятыва EU4Digital будзе спрыяць умацаванню супрацоўніцтва паміж ЕС і яго шасцю усходнімі краінамі-партнёрамі ў гэтых сферах. Яна дазволіць палепшыць анлайн-паслугі, зменшыць кошты і павялічыць выбар; гарантаваць больш моцную абарону асабістых дадзеных. Яна таксама будзе прыцягваць інвестыцыі і стымуляваць гандаль і занятасць. Існуючыя кампаніі будуць расці хутчэй, а стартапы запускацца лягчэй.

Сустрэча міністраў ідзе ў працяг сумеснага заангажавання ЕС, яго дзяржаў-членаў і 6 краін-партнёраў, зробленага на саміце Усходняга партнёрства ў лістападзе 2017 года, прынесці адчувальную карысць для грамадзян рэгіёну на аснове выразнага працоўнага плана выканання 20 канкрэтных задач на перыяд да 2020 года у чатырох прыярытэтных сферах (больш моцная эканоміка, лепшае дзяржаўнае кіраванне, больш моцнае ўзаемазвязанасць, больш моцнае грамадства).

Для даведкі

Распачатае ў 2009 годзе як сумесная палітычная ініцыятыва, Усходняе партнёрства (УП) скіраванае на паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж Еўрапейскім саюзам (ЕС), яго дзяржавамі-членамі з шасцю ўсходнімі суседзямі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдовай і Украінай. У рамках гэтай ініцыятывы ўсе партнёры абавязаліся прынесці рэальную карысць у штодзённае жыццё грамадзян рэгіёну, засяродзіўшы ўвагу на выкананні 20 канкрэтных задач на перыяд да 2020 года.

У рамках супрацоўніцтва па развіцці лічбавай эканомікі ў рэгіёне ЕС засяроджвае ўвагу на выкарыстанні патэнцыялу, які Парадак дня па стварэнні лічбавага рынку стварае для зацікаўленага бізнесу і грамадзян. Звязванне гэтага рынку з краінамі-суседзямі прынясе карысць усім грамадзянам рэгіёну. ЕС падтрымлівае краіны Усходняга партнёрства ў зніжэнні тарыфаў на роўмінг, скаардынаваным процідзеянні пагрозе кібербяспекі і выкарыстанні патэнцыялу адзінага лічбавага рынку для бізнесу і грамадзян з мэтай пашырэння магчымасцей працаўладкавання ў рэгіёне.

Дадатковая інфармацыя:

Падтрымка ЕС лічбавай эканомікі ў рамках Усходняга партнёрства

20 КАНКРЭТНЫХ ЗАДАЧ НА ПЕРЫЯД ДА 2020 ГОДУ

20 КАНКРЭТНЫХ ЗАДАЧ НА ПЕРЫЯД ДА 2020 ГОДУ: Стан справаў у 2018 годзе

Рэдакцыйныя раздзелы: