Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Беларусь: ЕС працягнуў на адзін год эмбарга на пастаўкі зброі і санкцыі ў дачыненні да чатырох асоб

Bruxelles, 25/02/2019 - 15:37, UNIQUE ID: 190225_10
Press releases

Сёння Савет вырашыў працягнуць абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі на адзін год, да 28 лютага 2020 года.

Гэтыя меры ўключаюць эмбарга на пастаўкі зброі і абсталявання, якое можа быць выкарыстана для ўнутраных рэпрэсій, а таксама замарожванне актываў і забарону на ўезд у дачыненні да чатырох асоб у сувязі з нераскрытымі знікненнямі двух апазіцыйных палітыкаў, аднаго бізнесмена і аднаго журналіста ў 1999 і 2000 гадах.

Савет таксама працягнуў дзеянне выключэння з абмежавальных мер, дазволіўшы экспарт у Беларусь біятлоннага абсталявання і абмежаванай колькасці спартыўных вінтовак і спартыўных пісталетаў спецыяльнага прызначэння, які па-ранейшаму будзе ажыццяўляцца па папярэднім узгадненні з кампетэнтнымі нацыянальнымі ведамствамі ў кожным канкрэтным выпадку.

Абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі ўпершыню былі ўведзены ў 2004 г. з прычыны знікнення чаторох вышэйзгаданых асоб. Дадатковыя абмежавальныя меры былі прыняты пазней у адносінах да асоб, якія маюць дачыненне да парушэння міжнародных выбарчых стандартаў і норм міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, а таксама да падаўлення грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі.

Эмбарга на пастаўкі зброі было ўведзена ў 2011 годзе. 15 лютага 2016 года Савет прыняў рашэнне адмяніць абмежавальныя меры ў дачыненні да 170 асоб і чатырох кампаній, захаваўшы пры гэтым эмбарга на пастаўкі зброі і санкцыі ў дачыненні да чатырох асоб.

Рашэнні былі прынятыя Саветам шляхам пісьмовай працэдуры. Яны будуць апублікаваны ў Афіцыйным часопісе 26 лютага 2019 г.

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: