Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Камісар Этынгер наведаў Беларусь з афіцыйным візітам

18/02/2019 - 12:56
News stories

Камісар Еўрапейскага саюза па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэр Х. Этынгер Камісар 17-18 лютага 2019 г. знаходзіўся ў Беларусі з афіцыйным візітам.

На сустрэчах з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, Прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам і намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам Камісар абмеркаваў стан адносін паміж ЕС і Беларуссю. Камісар вітаў актыўны ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве, якое адзначае сёлета 10-гадовы юбілей. Адзначыўшы рост зацікаўленасці Беларусі ва ўдзеле ў шматбаковым вымярэнні Усходняга партнёрства, Камісар абмеркаваў магчымасць правядзення ў Мінску мерапрыемства высокага ўзроўню з нагоды дзесяцігоддзя Усходняга партнёрства.

«Я вітаю адкрыты і канструктыўны дыялог, які адбыўся ў нас сёння з Прэзідэнтам Лукашэнкам і шэрагам прадстаўнікоў яго ўрада. За апошнія тры гады Еўрапейскі саюз і Беларусь дасягнулі значнага прагрэсу ў рэалізацыі шэрагу ініцыятыў у двухбаковых адносінах. Гэта павінна дапамагчы нам у далейшым умацаванні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС у бліжэйшай будучыні; пагадненне пра нашыя прыярытэты партнёрства стала б важнай вехай на гэтым шляху», - сказаў Камісар пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Лукашэнкам.

Камісар падкрэсліў, што ЕС з'яўляецца найбуйнейшым донарам фінансавай дапамогі Беларусі і што ЕС актывізаваў фінансавае супрацоўніцтва з гэтай краінай на працягу апошніх некалькіх гадоў, каб дасягнуць канкрэтных зменаў на карысць грамадзян праз падтрымку эканомікі краіны, развіццё ўзаемазвязанасці і нарошчванне кантактаў паміж людзьмі.

На сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі і ўдзельнікамі праекта MOST Камісар падкрэсліў ролю актыўнай грамадзянскай супольнасці ў забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага дабрабыту краіны. Падчас візіта Камісар усклаў вянок да Манумента Перамогі ў Мінску, ушаванаўшы памяць ахвяр Другой сусветнай вайны.

Дадатковую інфармацыю пра адносіны паміж ЕС і Беларуссю можна знайсці тут. (For more information: Alexander Winterstein - Tel.: +32 229 93265; Andreana Stankova – Tel.: +32 229 57857).