Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Узаемадзеянне з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі - Мясцовая публікацыя запрашэння да ўдзелу ў конкурсе праектных прапаноў

21/01/2019 - 14:02
News stories

EuropeAid/162112/DD/ACT/BY

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь запрашае да ўдзелу ў конкурсе праектных прапаноў, якія будуць рэалізаваны ў Беларусі альбо прынясуць непасрэдную карысць беларускаму грамадству, пры фінансавай падтрымцы Інструмента развіцця і супрацоўніцтва з фінансаваннем у рамках тэматычнай праграмы "Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя ўлады" і "Еўрапейскі інструмент спрыяння дэмакратыі і правам чалавека".

З поўным тэкстам Дапаможніка для заяўнікаў можна будзе азнаёміцца ў Прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь (вул. Энгельса 34А/2, г. Мінск, Беларусь) і на  вэб-старонцы Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па міжнародным супрацоўніцтве і развіцці.  

Апошні тэрмін для падачы канцэпцый праектаў (concept notes) – 7 сакавіка 2019 г. Інфармацыйная сустрэча па гэтым конкурсе праектных прапаноў адбудзецца 21 лютага 2019 г. Удзельнікі інфармацыйнай сустрэчы павінны будуць зарэгістравацца загадзя. Інфармацыя пра арганізацыйныя пытанні і  працэдуру рэгістрацыі будзе апублікавана не пазней за 14 лютага 2019 г. на сайце EuropeAid: https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?do=publi.welcome і на сайце Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі: https://eeas.europa.eu/delegations/belarus_en.

Рэдакцыйныя раздзелы: