Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Заява ў сувязі з прымяненнем смяротнага пакарання ў Беларусі

Bruxelles, 28/11/2018 - 12:48, UNIQUE ID: 181128_6
Statements by the Spokesperson

Заява Прэс-сакратара ў сувязі з прымяненнем смяротнага пакарання ў Беларусі

Як паведамляецца, у Беларусі ў лістападзе 2018 года патаемна былі ажыццёўлены два новыя смяротныя пакаранні – Сямёна Беражнога і Ігара Гершанкова. Агулам чатыры чалавекі былі пакараныя смерцю ў гэтым годзе. Яшчэ два чалавекі ў Беларусі застаюцца ў камеры смяротнікаў.

Еўрапейскі саюз зноў заяўляе пра сваё цвёрдае і недвухсэнсоўнае непрыняццё вышэйшай меры пакарання пры любых абставінах. Смяротнае пакаранне парушае неад'емнае права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і ўяўляе сабой жорсткае, бесчалавечнае і прыніжальнае пакаранне.

Прымяненне смяротнага пакарання супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці ўзаемадзейнічаць па гэтым пытанні з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з Еўрапейскім саюзам. Увядзенне беларускімі ўладамі мараторыя на прымяненне смяротнага пакарання ў якасці першага кроку да яго адмены было б станоўчай падзеяй. Адчувальныя крокі з боку Беларусі да забеспячэння ўсеагульных правоў чалавека, у тым ліку і ў адносінах да смяротнага пакарання, будуць заставацца ключавымі пры фармаванні будучай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі.