Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Сумесная заява Высокага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і Генеральнага сакратара Савета Еўропы з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, 10 кастрычніка 2018 г.

Bruxelles, 09/10/2018 - 12:25, UNIQUE ID: 181009_17
Joint Statements

У Еўрапейскі і Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання Савет Еўропы і Еўрапейскі саюз (ЕС) зноў заяўляюць аб рашучым непрыманні вышэйшай меры пакарання пры любых абставінах і ва ўсіх выпадках. Смяротнае пакаранне – гэта абраза чалавечай годнасці. Яно з'яўляецца жорсткім, бесчалавечным і зняважлівым абыходжаннем, а таксама супярэчыць праву на жыццё. Смяротнае пакаранне не мае даказанага прэвентыўнага эфекту і робіць судовыя памылкі незваротнымі.

Усе дзяржавы-члены Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы ўжо адмовіліся ад смяротнага пакарання. Яго адмена на заканадаўчым узроўні ці на практыцы з'яўляецца адным з абавязковых умоў членства ў Савеце Еўропы. Абсалютная забарона на прымяненне смяротнага пакарання пры любых абставінах замацавана ў Пратаколах №6 і №13 да Еўрапейскай канвенцыі аб ахове правоў чалавека, а таксама ў Хартыі Еўрапейскага саюза аб асноўных правах. Мы заклікаем еўрапейскія дзяржавы, якія яшчэ не ратыфікавалі дадзеныя дакументы, зрабіць гэта.

Мы таксама зноў паўтараем наш заклік да ўладаў Беларусі – адзінай краіны на Еўрапейскім кантыненце, якая ўсё яшчэ выкарыстоўвае смяротнае пакаранне, – увесці мараторый на пакаранне смерцю ў якасці рашучага кроку, які набліжае краіну да агульнаеўрапейскіх стандартаў.

На міжнародным узроўні Савет Еўропы і ЕС працягнуць дамагацца адмены смяротнага пакарання. Мы падтрымаем будучую Рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН аб мараторыі на прымяненне смяротнага пакарання, а ў канцы лютага 2019 года ЕС і Бельгія прымуць у Бруселі 7-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання.

Савет Еўропы і Еўрапейскі саюз настойліва заклікаюць усе краіны, якія ўсё яшчэ выкарыстоўваюць смяротнае пакаранне, да ўвядзення мараторыя замяніць пазасталыя смяротныя прысуды на турэмнае зняволенне і ў любым выпадку гарантаваць ўтрыманне зняволеных ва ўмовах, якія не зневажаюць чалавечую годнасць. У адпаведнасці з міжнародным правам, гэтыя краіны не павінны прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды ў дачыненні да непаўналетніх, цяжарных жанчын, а таксама асоб, якія пакутуюць на псіхічныя захворванні, і асоб з парушэннем разумовага развіцця. Акрамя таго, неапраўданым з'яўляецца прымяненне смяротнага пакарання ў дачыненні да асоб, абвінавачаных у эканамічных злачынствах; асоб, якія самі з'яўляюцца ахвярамі такіх цяжкіх злачынстваў, як згвалтаванне ў шлюбе, і чые дзеянні ў парадку апраўданай самаабароны прывялі да выпадковай смерць другога чалавека. Дзяржавы-члены павінны ўстрымлівацца ад падтрымкі – у рамках аказання ўзаемнай прававой дапамогі ці іншых форм супрацоўніцтва – антынаркатычнай палітыкі тых краін, дзе за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, можа быць прызначана пакаранне смерцю.

Дзяржавы-члены павінны працягваць прадпрымаць эфектыўныя захажы, каб не дапусціць сваёй, хай нават ускоснай, уцягнутасці ў прымяненне смяротнага пакарання трэцімі краінамі – у прыватнасці з дапамогай прыняцця мер па спыненні абароту тавараў, якія пасля могуць быць выкарыстаны для пакаранняў смерцю. У гэтай сувязі Савет Еўропы і ЕС працягнуць спрыяць «Глабальнаму альянсу ў мэтах спыніць гандаль таварамі, якія выкарыстоўваюцца для вышэйшай меры пакарання і катаванняў».

Рэдакцыйныя раздзелы: