Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

У Тбілісі адкрылася першая Еўрапейская школа Усходняга партнёрства

04/09/2018 - 16:01
News stories

Сёння ў Тбілісі (Грузія) адкрылася першая Еўрапейская школа Усходняга партнёрства. У якасці аднаго з 20 канкрэтных вынікаў для Усходняга партнёрства да 2020 года прадугледжваецца інавацыйная акадэмічная праграма для навучэнцаў з шасці усходніх краін-партнёраў пры спрыянні міжкультурнаму абмену і супрацоўніцтву.

Сёння першая Еўрапейская школа Усходняга партнёрства адчыняе свае дзверы для 30 навучэнцаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны. З нагоды пачатку навучальнага года адбылося афіцыйнае адкрыццё Еўрапейскай школы камісарам ЕС Ёханэсам Ханам і Прэм'ер-міністрам Грузіі Мамука Бахтадзэ.


Ёханэс Хан, камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні, сказаў: «Я маю гонар быць сёння ў Тбілісі і адкрываць першую Еўрапейскую школу Усходняга партнёрства. Гэты праект блізкі майму сэрцу, гэта новая веха супрацоўніцтва ЕС з яго ўсходнімі партнёрамі. Якасная адукацыя для моладзі – гэта інвестыцыя ў будучыню навучэнцаў, іх краін, а таксама нашых трывалых і доўгачасовых партнёрскіх адносін. Адкрыццё школы дэманструе нашу рашучасць у дасягненні 20 канкрэтных вынікаў да 2020 года, якія знаходзяцца ў сэрцы Усходняга партнёрства і прынясуць адчувальную карысць грамадзянам».


На саміце Усходняга партнёрства ў лістападзе 2017 года ўсе дзяржавы-члены ЕС і шасці ўсходніх краін-партнёраў падтрымалі адкрыццё  школы Усходняга партнёрства ў якасці першачарговай задачы і часткі працы па ўмацаванні падтрымкі моладзі і адукацыі ў рэгіёне. Адкрыццё школы з'яўляецца адным з 20 канкрэтных вынікаў на перыяд да 2020 года, падтрыманых лідарамі на мінулым саміце, а таксама часткай больш шырокага пакета падтрымкі для моладзі ў 340 млн еўра.

 

Унікальная дыпломная праграма Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства спалучае выдатную акадэмічную падрыхтоўку са спецыялізаваным навучаннем па мадэлі еўрапейскай школьнай сістэмы. Навучэнцы ва ўзросце 16-17 гадоў будуць наведваць заняткі ў шматмоўным і шматкультурным асяроддзі, каб пашыраць і паглыбляць свае веды пра Еўропу і Еўрапейскі саюз. Акрамя таго, яны будуць мець магчымасць удзельнічаць у насычанай пазакласнай праграме, а таксама ў канферэнцыях высокага ўзроўню па пытаннях ЕС. Па сканчэнні праграмы навучэнцы атрымаюць міжнародныя дыпломы бакалаўра ў галіне еўрапейскіх даследаванняў.

 

 

Для даведкі
 

Усходняе партнёрства (УП) – гэта сумесная ініцыятыва, скіраваная на паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж Еўрапейскім саюзам (ЕС) і яго дзяржавамі-членамі з шасцю яго ўсходнімі суседзямі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай. Гэта асобнае вымярэнне Еўрапейскай палітыкі суседства. Усходняе партнёрства накіравана на фармаванне агульнай прасторы дэмакратыі, дабрабыту, стабільнасці і ўзмоцненага супрацоўніцтва.

 

Дадатковая інфармацыя:

Інфармацыйны бюлетэнь аб падтрымцы ЕС, якая прадастаўляецца моладзі ў краінах Усходняга партнёрства

Інфармацыйны бюлетэнь аб 20 канкрэтных задачах для Усходняга партнёрства да 2020 года

Саміт Усходняга партнёрства 2017 года: Мацней разам

Сайт аб Усходнім партнёрстве

Рэдакцыйныя раздзелы: