Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Камісар па пытаннях аховы здароўя і бяспекі харчовых прадуктаў Віцяніс Андрукайціс наведае Мінск

Брусэль, 24/08/2018 - 10:59, UNIQUE ID: 180824_4
Press releases

27 жніўня Еўрапейскі камісар па пытаннях аховы здароўя і бяспекі харчовых прадуктаў Віцяніс Андрукайціс наведае Мінск, каб сустрэцца з намеснікам прэм'ер-міністра Міхаілам Русым, намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іванам Смільгінем, міністрам аховы здароўя Валерыем Малашкам і намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам.

"Я з нецярпеннем чакаю плённых дыскусій з нашымі беларускімі калегамі, у тым ліку па пытаннях хвароб жывёл, уключаючы афрыканскую чуму свіней, двухбаковага доступу да рынкаў, супрацьмікробнай рэзістэнтнасці, вакцынацыі і неінфекцыйных захворванняў," - сказаў Камісар Андрукайціс напярэдадні візіта. У аўторак камісар пазнаёміцца з ходам праекта, які ажыццяўляецца ў Навагрудку на сродкі ЕС, а таксама наведае Літоўскі цэнтр адукацыі, культуры і інфармацыі ў Рымдзюнах.

Крыніца

 

Рэдакцыйныя раздзелы: