Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Візавая палітыка: Еўрапейская камісія запрасіла Беларусь на наступны раунд перамоваў па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі

Мінск, 27/07/2018 - 17:50, UNIQUE ID: 180727_10
Press releases

23 ліпеня Еўрапейская камісія афіцыйна запрасіла Беларусь на пяты раунд перамоваў па пагадненнях паміж ЕС і Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.

З улікам таго, што папярэдняя сустрэча адбылася ў Мінску, Камісія прапанавала ўдзельнікам перамоваў гэтым разам сустрэцца ў Бруселі ў верасні 2018 года. Камісія выказала гатоўнасць працягваць перамовы, каб завяршыць іх як мага хутчэй.

Камісар па пытаннях міграцыі, унутраных спраў і грамадзянства Дзімітрыс Аўрамопулас сказаў: "Еўрапейскі саюз рашуча скіраваны на ўмацаванне свайго ўзаемадзеяння з народам Беларусі і яе грамадзянскай супольнасцю. Спрашчэнне візавага рэжыму актыўна паспрыяе развіццю кантактаў паміж людзьмі, што дазволіць ствараць не толькі асабістыя сувязі, але і мацнейшае ўзаемадзеянне паміж кампаніямі на карысць нашых эканомік.  Я хацеў бы падзякаваць беларускім  уладам за ўдзел у перамовах па абодвух пагадненнях. Гэтае супрацоўніцтва  ажыццяўляецца ў інтарэсах абодвух бакоў і, самае галоўнае, у інтарэсах нашых грамадзян."

Перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі афіцыйна пачаліся ў студзені 2014 года; дагэтуль адбылося чатыры раунды перамоваў. У чэрвені 2017 года ў Мінску адбылася апошняя сустрэча, падчас якой быў дасягнуты значны прагрэс, у прыватнасці, у дачыненні да будучага пагаднення аб рэадмісіі.

Калі пагадненні будуць заключаныя, яны зробяць працэдуры выдачы Еўрапейскім саюзам кароткатэрміновых віз беларускім грамадзянам прасцейшымі і таннейшымі, а таксама дазволяць Беларусі лепш забяспечваць рэадмісію сваіх грамадзян, якія не маюць права знаходзіцца на тэрыторыі ЕС.


Дадатковая інфармацыя:

ЕС пачынае партнёрства па мабільнасці з Беларуссю, кастрычнік 2016 года

Камісія пачынае перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Беларуссю, студзень 2014 года
Сумесная дэкларацыя саміта Усходняга партнёрства, лістапад 2017 года

Сайт Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па ўнутраных справах - партнёрствы па мабільнасці, пагадненні па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі

 

Кантакты для прэсы:

Natasha Bertaud, +32 229 67456, natasha.bertaud@ec.europa.eu

Tove Ernst, +32 229 86764, tove.ernst@ec.europa.eu

Для грамадзян: Europe Direct па тэлефоне 00 800 6 7 8 9 10 11 або па электроннай пошце

 

 

Рэдакцыйныя раздзелы: