Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Працэдура комплекснай ацэнкі рызыкі і бяспекі Беларускай атамнай электрастанцыі завершана

Bruxelles, 04/07/2018 - 13:17, UNIQUE ID: 180704_9
Press releases

Сёння была прадстаўлена справаздача пра вынікі партнёрскай праверкі стрэс-тэстаў ЕС у Беларусі. Праверка праводзілася Еўрапейскай групай рэгулятараў ядзернай бяспекі (ENSREG). Камісія вітае завяршэнне гэтай працы і з нецярплівасцю чакае наступнай фазы дадзенага працэсу і працягу намаганняў па належнай рэалізацыі рэкамендацый.

Ядзерная бяспека мае першараднае значэнне ў Еўрапейскім саюзе, тым больш, калі новыя аб'екты будуюцца і функцыянуюць на межах ЕС. Еўрапейская камісія і ENSREG неаднаразова заяўлялі аб сваёй гатоўнасці супрацоўнічаць і падтрымліваць любую краіну, якая не ўваходзіць у ЕС, у правядзенні комплекснага працэсу партнёрскай праверкі, і такая падтрымка была аказана Беларусі.

Місія па правядзенні партнёрскай праверкі праходзіла ў Беларусі з 12 па 16 сакавіка 2018 г. у канструктыўнай працоўный атмасферы ў адпаведнасці з патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да стрэс-тэстаў ЕС. Дадзеная партнёрская праверка праводзілася камандай з 17 экспертаў з краін-членаў ЕС і краін, якія не ўваходзяць у ЕС. Некаторыя з гэтых краін валодаюць, а некаторыя не валодаюць атамнай энергіяй. Падчас партнёрскай праверкі беларускі рэгулюючы орган у галіне ядзернай бяспекі прадаставіў падрабязныя адказы на шэраг пісьмовых пытанняў ад экспертаў.

На працягу партнёрскай праверкі ўсе бакі канструктыўна супрацоўнічалі адзін з адным ў духу добрасуседства і імкненні павялічыць празрыстасць і павысіць ядзерную бяспеку. Прадстаўленая інфармацыя дазволіла правесці комплексную тэхнічную ацэнку ў аб'ёме, вызначаным метадалогіяй стрэс-тэстаў ЕС, і забяспечыць роўныя адносіны да Беларусі ў параўнанні з іншымі краінамі, якія не ўваходзяць у ЕС, і якія ў мінулым удзельнічалі ў гэтым працэсе праверкі.

Справаздачу пра вынікі партнёрскай праверкі, прадстаўленая беларускім уладам у чэрвені 2018 года, зараз ухвалена Еўрапейскай групай рэгулятараў ядзернай бяспекі. Комплексная справаздача і падрабязныя рэкамендацыі па забеспячэнні ядзернай бяспекі ў Беларусі будуць апублікаваны на вэб-сайце ENSREG разам з рэзюмэ ў працяг публічнага мерапрыемства, які праходзіць сёння ў Бруселі.

Камісія лічыць, што гэты вынік з'яўляецца доказам прагматычнага характару супрацоўніцтва і нацэленасці ЕС на вырашэнне праблем з суседнімі краінамі, у тым ліку па пытаннях ядзернай бяспекі.

У справаздачы пацвярджаецца адэкватнасць механізмаў забеспячэння ядзернай бяспекі, заяўленых нацыянальным рэгулюючым органам у галіне ядзернай бяспекі на момант выдачы ліцэнзіі ў 2014 годзе. У ім таксама ўказваецца шэраг механізмаў бяспекі, распрацаваных пазней. Акрамя таго, у ім змяшчаюцца рэкамендацыі, якія патрабуюць стараннай наступнай працы і паслядоўнай рэалізацыі.

У справаздачы, у прыватнасці, даецца паглыбленая адзнака станцыі з пункту гледжання:

• устойлівасці да землятрусаў, паводак і іншых экстрэмальных пагодных з'яў;

• устойлівасці да страты электразабеспячэння і канчатковага паглынальніка цяпла;

•  кіравання цяжкімі аварыямі.

Камісія заклікае беларускія ўлады распрацаваць Нацыянальны план дзеянняў для забеспячэння своечасовага выканання ўсіх мер па павышэнні бяспекі ў адпаведнасці з іх значнасцю для бяспекі.

Камісія заяўляе аб сваёй гатоўнасці ўдзельнічаць у ацэнцы рэалізацыі адпаведных мер плана дзеянняў.

У будучыні павінна быць праведзена незалежная ацэнка плана дзеянняў. Гэта было зроблена ва ўсіх краінах, што ўваходзяць і не ўваходзяць у ЕС, якія добраахвотна ўдзельнічалі ў працэсе правядзення стрэс-тэстаў пасля аварыі ў Фукусіме.

Камісія лічыць супрацоўніцтва ў галіне ядзернай бяспекі цэнтральным пытаннем у партнёрстве ЕС з Беларуссю і працягне абмеркаванне наступных мер па выкананні рэкамендацый.

Даведка

У 2011 г. Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Харватыя, Расійская Федэрацыя, Швейцарская Канфедэрацыя, Турэцкая рэспубліка, Украіна ў супрацоўніцтве з ЕС пацвердзілі сваю гатоўнасць праводзіць на добраахвотнай аснове комплексныя ацэнкі рызыкі і бяспекі ("стрэс-тэсты") з улікам патрабаванняў, узгодненых Еўрапейскай камісіяй і Еўрапейскай групай рэгулятараў ядзернай бяспекі (ENSREG) 24 мая 2011 года.

У той час Беларусь не была гатова непасрэдна ўдзельнічаць у працэсе "Стрэс-тэсты ЕС-2012", як Украіна і Швейцарыя. З тых часоў службы Генеральнага дырэктарата па энергетыцы Еўрапейскай камісіі падтрымлівалі рэгулярныя кантакты з беларускім рэгулюючым органам у галіне ядзернай бяспекі (Міністэрствам надзвычайных сітуацый (МНС), прадстаўленым яго дэпартаментам "Дзяржатамнагляд" (ДзАН)), каб забяспечыць правядзенне партнёрскай праверкі ў Беларусі. З 2013 года Камісія падтрымлівала рэгулюючы орган ДзАН, прадастаўляючы яму тэхнічную дапамогу ў мэтах нарошчвання яго экспертнага патэнцыялу і ўмацавання яго незалежнасці праз выкарыстанне Інструмента супрацоўніцтва ў галіне ядзернай бяспекі.

У кастрычніку 2017 года года Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі (МНС) у асобе яго дэпартамента "Дзяржатамнагляд" (ДзАН) прадставіла Нацыянальны даклад аб стрэс-тэстах Беларускай атамнай электрастанцыі Генеральнаму дырэктарату па энергетыцы Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай групе рэгулятараў ядзернай бяспекі (ENSREG) для партнёрскай праверкі.

Каманда па правядзенні партнёрскай праверкі і Савет па правядзенні партнёрскай праверкі прызнаюць і вітаюць адкрытасць і празрыстасць, з якой ДзАН і ліцэнзіят імкнуліся рэагаваць на ўсе іх каментарыі і пытанні падчас праверкі.

Падрабязная інфармацыю пра правядзенне стрэс-тэстаў у Беларусі і спадарожная дакументацыя рэгулярна публікавалася на сайце ENSREG падчас працэдуры партнёрскай праверкі.

Рэдакцыйныя раздзелы: