Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Усходняе партнёрства: ЕС і суседнія краіны актывізуюць супрацоўніцтва па пытаннях лічбавай эканомікі

22/06/2018 - 17:31
Навіны

ЕС і шэсць краін Усходняга партнёрства дамовіліся актывізаваць сваё супрацоўніцтва па пытаннях лічбавай эканомікі: прыняць «дарожную карту» па скарачэнні тарыфаў на роўмінг, каардынаваць свае намаганні па барацьбе з пагрозамі кібербяспецы і пашырыць сферу прадастаўлення электронных паслуг для стварэння дадатковых працоўных месцаў у лічбавай індустрыі.

Камісар Ёханэс Хан сказаў: «ЕС будзе працягваць шчыльна супрацоўнічаць са сваімі Усходнімі партнёрамі ў галіне лічбавых тэхналогій у інтарэсах грамадзян ва ўсім рэгіёне. Спрыянне распаўсюджванню высакахуткаснага шырокапалоснага інтэрнэту для стымулявання эканомік і пашырэння сферы прадастаўлення электронных паслуг, стварэнне дадатковых працоўных месцаў у лічбавай індустрыі, зніжэнне тарыфаў на роўмінг сярод краін Усходняга партнёрства, барацьба з кіберзлачыннасцю і забеспячэнне кібербяспекі з'яўляецца прыярытэтнай задачай. Мы засяроджаны на дасягненні канкрэтных вынікаў і маем выразную праграму супрацоўніцтва да 2020 года».

Камісар Марыя Габрыэл сказала: "Сённяшні Нефармальны партнёрскі дыялог даказвае, што мы рухаемся ў правільным кірунку на шляху да агульнай еўрапейскай лічбавай будучыні. Мы вітаем прыхільнасць нашых Усходніх партнёраў рэалізацыі дакумента "20 канкрэтных задач да 2020 года" і спрыянню такім чынам пабудове больш моцнай лічбавай эканомікі, якая прыносіць прамую выгаду грамадзянам, і дасягненню поспеху ў сферы лічбавай трансфармацыі. Павелічэнне пранікнення шырокапалоснага інтэрнэту, распрацоўка дарожнай карты для зніжэння тарыфаў на роўмінг і супрацоўніцтва ў сферы кібербяспекі – вось толькі некаторыя з першых крокаў у доўгатэрміновым лічбавым супрацоўніцтве паміж ЕС і яго Усходнімі партнёрамі».

10-ы Нефармальны партнёрскі дыялог у рамках Усходняга партнёрства, які сабраў прадстаўнікоў ЕС і шасці краін Усходняга партнёрства  (АрменііАзербайджанаБеларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны), адбыўся ў Рэспубліцы Беларусь.

Працоўныя сесіі былі прысвечаны галіноваму супрацоўніцтву ў сферы лічбавай эканомікі і міжнародным адносінам. У рамках першай працоўнай сесіі былі вызначаны тры асноўныя мэты: 1. неабходнасць прыняцця дарожнай карты па зніжэнні тарыфаў на роўмінг; 2. каардынацыя намаганняў па барацьбе з пагрозамі кібербяспецы; 3. выкарыстанне патэнцыялу лічбавай эканомікі і грамадства для бізнесу і грамадзян. У рамках другой працоўнай сесіі Камісар Хан, намеснік генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Жан-Крыстоф Бельяр і міністры замежных спраў шасці краін Усходняга партнёрства выказалі дакладнае бачанне будучыні на аснове "20 канкрэтных задач да 2020 года" ў чатырох прыярытэтных галінах: 1. умацаванне эканомікі ; 2. умацаванне сістэмы дзяржаўнага кіравання; 3. умацаванне ўзаемазвязанасці; 4. умацаванне грамадства. Абмеркаваны канкрэтныя задачы, такія як пашырэнне базавай транс'еўрапейскай транспартнай сеткі (TEN-T) на тэрыторыю краін-партнёраў, павышэнне энергаэфектыўнасці, спрыянне крэдытаванню МСП у мясцовай валюце і падтрымка моладзі.

Для даведкі

Неафіцыйныя дыялогі Усходняга партнёрства праводзяцца раз у год і прымаюцца па чарзе краінамі Усходняга партнёрства. Яны даюць магчымасць для адкрытага, нефармальнага абмену думкамі паміж краінамі-партнёрамі і высокапастаўленымі прадстаўнікамі ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і галіновага супрацоўніцтва.

 

Factsheet EU develops digital economies and societies in Eastern Partner Countries

Website – European External Action Service, Eastern Partnership

Website - European Neighbourhood Policy and Enlargement Negotiations, Eastern Partnership

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: