Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Камісары Хан і Габрыэл наведаюць Беларусь для ўдзелу ў Нефармальным дыялогу Усходняга партнёрства

20/06/2018 - 15:43
News stories

Камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Ёханэс Хан і камісар па лічбавай эканоміцы і грамадству Марыя Габрыэл 21-22 чэрвеня будуць знаходзіцца ў Мінску для ўдзелу ў 10-м Нефармальным партнёрскім дыялогу Усходняга партнёрства.

Яны абмяркуюць супрацоўніцтва ў рамках дакумента «20 канкрэтных задач да 2020 года» па выніках Саміту Усходняга партнёрства, які адбыўся ў лістападзе мінулага года, а таксама шляхі актывізацыі супрацоўніцтва ў галіне лічбавай эканомікі з міністрамі замежных спраў і міністрамі, якія адказваюць за лічбавы парадак дня ў шасці краінах Усходняга партнёрства – Арменіі, АзербайджанеБеларусіГрузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне. 21 чэрвеня камісары правядуць сумесную сустрэчу з Міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргеем Папковым для абмеркавання пытанняў устойлівасці сістэмы кібербяспекі, а затым прымуць удзел у пленарным пасяджэнні, прысвечаным развіццю шырокапалоснай сувязі і зніжэнню тарыфаў на роўмінг у рэгіёне. У пятніцу Камісар Хан разам з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусі Уладзімірам Макеем прымуць удзел у пленарным пасяджэнні, прысвечаным бягучаму стану Усходняга партнёрства і рэалізацыі Знешняга інвестыцыйнага плана. Падчас свайго візіту Камісар Хан таксама правядзе двухбаковыя сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, спадаром Макеем, спадаром Папковым і сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца пытаннямі эканомікі і лічбавай эканомікі. Фатаграфіі і відэаматэрыялы пра візіт будуць даступныя на сайце EbS.

(Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да Маі Качыянчыч па тэл.: +32 229 86570; Наталі Вандзіштат па тэл.: +32 229 67083; Альчэа Смерылі па тэл.: +32 229 64887; Інгі Хёглунд па тэл.: +32 229 50698)

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: